У Польшчы даходы фермераў растуць хутчэй, чым у іншых прадпрымальнікаў
4- 18.06.2018, 15:44
- 13,268
У 2017 годзе даходы сем'яў уладальнікаў аграрных гаспадарак у Польшчы выраслі на 37%.
Паводле звестак галоўнай Статыстычнай управы Польшчы, за апошні год даходы прыватных прадпрымальнікаў, якія працуюць у сельскай гаспадарцы, раслі хутчэй, чым ва ўсіх астатніх галінах эканомікі. Аб гэтым паведамляе «Радыё Польшча».
У 2017 годзе ў сем'ях такіх аграрыяў даходы на аднаго чалавека склалі 1576 злотых (375 еўраў). У параўнанні з папярэднім, 2016 годам, яны выраслі амаль на 37% (424 злотых, гэта значыць, на 100 еўраў). Польская статыстычная ўправа сцвярджае, што прычынай такога скачка росту даходаў у сем'ях аграрыяў стаў штогадовы рост даходаў у фермерскіх гаспадарках, нават да 50%.
Акрамя таго, летась значна павялічылася вытворчасць збожжавых культур, малака, свініны, ялавічыны і яек, а адначасова выраслі кошты сельскагаспадарчай прадукцыі.