4 траўня 2024, Субота, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто мог скласці кампанію экс-памочніку Лукашэнкі ў СІЗА КДБ

11
Хто мог скласці кампанію экс-памочніку Лукашэнкі ў СІЗА КДБ

Называюцца чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя, Мінэнэрга і Мінабароны.

Публіка, якая зацікавіла Аляксандра Лукашэнку і сілавікоў, ужо не адзін тыдзень чакае новых карупцыйных выкрыццяў. Аднак праваахоўныя органы дагэтуль захоўваюць маўчанне і ўстрымліваюцца ад каментароў. Журналісты паспрабавалі прыадчыніць заслону таямніцы, піша tut.by.

Нагадаем, 30 траўня прэс-служба КДБ паведаміла пра затрыманне памочніка Лукашэнкі - інспектара Гарадзенскай вобласці Сяргея Раўнейкі. Яго ўзялі за руку пры вымагальніцтве і атрыманні хабару сумай 200 тысяч даляраў. Потым высветлілася, што ў СІЗА КДБ знаходзяцца яшчэ шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў.

Першым, на каго пала падазрэнне журналістаў, выявіўся нядаўна адхілены міністр энэргетыкі Уладзімір Патупчык. 2 траўня яго знялі з пасады за заступніцтва незаконнага сямейнага бізнэсу. Пры падтрымцы міністра быў арганізаваны сямейны бізнэс у пастаўках будматэрыялаў завышанымі коштамі. Потым з'явілася інфармацыя аб затрыманні ягонага зяця. 8 чэрвеня «Наша Ніва» паведаміла пра тое, што КДБ арыштаваў катэдж і кватэру экс-міністра Патупчыка.

Інфармаваная крыніца ў буйной энэргетычнай кампаніі сказала, што былы міністр «дакладна пад следствам». Пра гэта ён можа гаварыць, «мяркуючы з паводзін блізкіх» Патупчыка. «Там вельмі цеснае перапляценне розных сувязяў і інтарэсаў. Думаю, гэта ўсё дакладна не агучаць», - сказаў ён.

Яшчэ адным буйным фігурантам можа стаць дырэктар «Цэнтра экспэртыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» пры Міністэрстве аховы здароўя Аляксандр Сталяроў. Паводле інфармацыі «Ежедневника», гаворка ідзе аб стварэнні для «сваіх пастаўшчыкоў» прывабных умоў для паставак імпартнага медыцынскага абсталявання ў дзяржаўныя лякарні і паліклінікі.

У Міністэрстве аховы здароўя не адказалі на пытанне журналістаў аб затрыманні Сталярова.

Сёння «Наша Ніва» паведаміла пра затрыманне афіцэра Генштаба, начальніка вайскова-медыцынскай управы Міністэрства абароны палкоўніка Аляксея Яськова.

«Сістэма барацьбы з карупцыяй у нашай дзяржаве выбудаваная так, што ўсякае злачынства будзе выкрытае, нават учыненае ў папярэдні перыяд. У тым ліку і ў Мінабароны. Дзякуючы гэтаму ўзровень злачыннасці ў беларускім войску адзін з самых нізкіх. І ўсе службовыя асобы, па-за залежнасцю ад заслуг і званняў, будуць пакараныя. Будуць падрабязнасці - мы абавязкова паведамім», - сказаў журналістам афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Уладзімір Макараў.

У КДБ устрымліваюцца ад каментароў, але запэўніваюць, што рана ці позна анансаваная дыктатарам і ўстановай інфармацыя з'явіцца ў СМІ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках