20 красавiка 2024, Субота, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN паказаў сюжэт пра беларусаў, якія зрабілі рэвалюцыйныя галаграмы

CNN паказаў сюжэт пра беларусаў, якія зрабілі рэвалюцыйныя галаграмы

Распрацоўкай актыўна карыстаюцца буцікі, гіпермаркеты і кампаніі.

Два сябра дзяцінства з Беларусі запусцілі стартап Kino-mo і распрацоўваюць галаграфічныя экраны. На днях сюжэт пра іх вынаходку паказаў канал CNN, піша citydog.by.

Кірыл Чыкеюк і Арцём Ставенка з'ехалі вучыцца ў Лондан у 2008 годзе: адзін – біямедыцынскай інжынерыі, другі – энэргетыцы. Поспех прыйшоў, калі хлопцы прыдумалі экраны з галаграфічным эфектам, які праектуе 2D- і 3D-малюнкі на паветра. Гэта была рэвалюцыя на рэкламным рынку.

Вось як выглядае тое самае вынаходніцтва, падобнае на вентылятар.

Вось так яно працуе: малюнак з'яўляецца ў лопасцях «вентылятара».

Выявы з'яўляюцца проста ў паветры.

Распрацоўкай актыўна карыстаюцца буцікі, гіпермаркеты і кампаніі.

– Наша распрацоўка прэзентаваная цяпер у больш чым 70 краінах. Яна працуе ў такіх кампаніях, як Coca-Cola, Red Bull, Samsung, у любых вялікіх брэндаў, якія толькі могуць прыйсці вам у галаву. Гэта ўсё пра інтэрактыў, каб людзям падабалася наведваць месцы, у якія яны заўсёды ходзяць: казіно, гандлёвыя цэнтры і нават гарадскія вуліцы. Усе маюць патрэбу ў тым, каб інфармацыя адлюстроўвалася візуальна, гэта не толькі пра пакупкі, але яшчэ і пра досвед. Бо гэта магчымасць убачыць любую рэч у краме ў 3D-фармаце, – апавёў Арцём у інтэрв'ю CNN.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках