29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы перакуліўся аўтобус з турыстамі

У Польшчы перакуліўся аўтобус з турыстамі
ФОТА: ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЖАРНАЯ СЛУЖБА ПОЛЬШЧЫ

Два чалавекі загінулі, яшчэ 16 атрымалі раненні.

У Польшчы ў Куяўска-Паморскім ваяводстве аўтобус з турыстамі сталага веку з'ехаў у кювет, два чалавекі загінулі, яшчэ 16 атрымалі раненні.

Пра гэта паведамляе RMF24.

Інцыдэнт адбыўся раніцай у панядзелак у мясцовасці Канстанцінава. Паводле нявысветленых дагэтуль прычынаў аўтобус выехаў на сустрэчную паласу, а потым у кювет.

Фота: Tytus Żmijewski /PAP

Аўтобус належыць прыватнай турыстычнай фірме. У ім падарожнічалі 50 людзей сталага веку, якія накіроўваліся на экскурсію ў Гданьск.

У аварыі загінулі два чалавекі, яшчэ 16 траўмаваныя. Прынамсі шэсць чалавек у цяжкім стане. Частку параненых з дапамогай шрубалёта даставілі ў лякарню ў Быдгошчы.

На месцы аварыі працуюць ратавальнікі, якія абследуюць пацярпелых у ДТЗ. Як адзначаецца, колькасць параненых можа вырасці.

ФОТА: ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЖАРНАЯ СЛУЖБА ПОЛЬШЧЫ
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках