20 красавiка 2024, Субота, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мексіканцы ўзялі на ЧС-2018 кардонную копію сябра, якога не пусціла жонка

Мексіканцы ўзялі на ЧС-2018 кардонную копію сябра, якога не пусціла жонка

Хаўер марыў трапіць на Чэмпіянат свету ў футболе, але жонка забараніла яму ехаць.

Сябры знайшлі выйсце – сумнеўнае, але вясёлае. Яны зрабілі кардонную постаць Хаўера на поўны рост і ўзялі з сабой. Цяпер двайнік катаецца з імі па Расеі на прыватным аўтобусе, весяліцца на поўную праграму і посціць фотачкі ў фэйсбук, пакуль сам Хаўер сумуе на радзіме, піша medialeaks.ru.

У нядзелю 17 чэрвеня зборная Мексікі рыхтавалася да вячэрняга матчу са зборнай Нямеччыны на стадыёне Лужнікі ў Маскве. Дзясяткі тысячаў мексіканскіх заўзятараў змаглі дабрацца праз Атлантыку або з Еўропы да Расеі, але, мабыць, самы цікавы з іх – Хаўер. Ён зроблены з кардону.

Хаўер – прыемны барадаты мужчына сярэдняга росту ў блакітны футболцы. На футболцы напісана: Мая жонка НЕ пусціла мяне.

Сапраўдны Хаўер, вядома, застаўся ў Мексіцы. А вось кардоннага Хаўера прывезлі ў Расею ягоныя сябрукі. І нават зрабілі старонку ў фэйсбуку, прысвечаную ягоным і сваім прыгодаў па дарозе і падчас чэмпіянату свету.

Пачалося ўсё ў 2014 годзе падчас Чэмпіянату свету ў футболе ў Бразіліі. Тады пяцёра найлепшых сяброў выправіліся туды разам, выдатна правялі час і цвёрда пастанавілі праз чатыры гады паехаць тым самым складам у Расею.

У іншых фанаў яны падгледзелі выдатную ідэю: набыць талакой аўтобус, уладкаваць яго як дом на колах і падарожнічаць кампаніяй, не ведаючы клопатаў. Усё так і здарылася: аўтобус быў набыты, пераабсталяваны, пафарбаваны ў вясёлыя колеры. Быў нават знойдзены спосаб пераправіць яго ў Еўропу морам.

На жаль, дабраліся да Лужнікоў не ўсе, хто збіраўся ў дарогу. Жонка Хаўера пасля эканамічнага крызісу цвёрда заявіла: альбо я, альбо Чэмпіянат свету. Хаўер застаўся дома. А вось кардонны двайнік, якога зрабілі сябры, выправіўся з імі падарожнічаць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках