26 красавiка 2024, Пятніца, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто падагравае інфляцыйныя чаканні ў Беларусі?

22
Хто падагравае інфляцыйныя чаканні ў Беларусі?
КРЫНІЦА: CARTOON.KULICHKI.COM

Банкі падрыхтавалі тры «пасткі» для насельніцтва.

Паводле даследавання Нацбанка, у Беларусі выраслі інфляцыйныя чаканні насельніцтва. 49,8 беларусаў мяркуюць, што кошты вельмі моцна выраслі. Пры гэтым 64,4% апытаных упэўненыя, што і надалей кошты будуць расці гэтак сама інтэнсіўна.

Сітуацыю з ростам коштаў і інфляцыйнымі чаканнямі насельніцтва ў інтэрв'ю з primus.by каментуе кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія", эканаміст Леанід Заіка:

– Каб пазбавіцца ад падобных чаканняў, трэба значна больш, чым 3, 4, 5 гадоў. Людзі звыкліся, што жыццё ўвесь час пагаршаецца, заробкі і прыбыткі памяншаюцца, кошты растуць. Людзі не проста не давяраюць Нацыянальнаму банку – яны нікому з улады не давяраюць, колькі Лукашэнка ні збіраў бы міністраў і ні глядзеў, хто з іх хлусіць, а хто не хлусіць.

– Ці можа Нацбанк «кіраваць даверам», змяняючы стаўку рэфінансавання?

– Для іх гэта ўвогуле новая сітуацыя. Яны не звыкліся працаваць з малымі дозамі «эканамічнай радыяцыі». А цяпер усё ідзе да таго, каб трапляць у так званую ліквідацыйную пастку, пастку адсоткавай стаўкі, дэпазітную пастку.

І глядзіце, што яны робяць: для рублёвых дэпазітаў яны вызначаюць 12,5%, а для даляравых – 1,5%. Хлопцы, калі вы думаеце, калі вы «хома банкірус», то ў вас павінна працаваць адна простая думка: стаўкі ў любых грашовых адзінках павінны быць роўнымі ці прынамсі вельмі блізкімі. А ў вас пайшоў разрыў: банкі бяруць рубель пад 12%, а даляры пад 1,5%. Вы што, думаеце, што беларускі рубель такі дарагі або такі значны? Насельніцтва яшчэ гадоў 20 будзе сумнявацца, што рубель мае функцыю ашчаджэнняў.

– Як забяспечыць давер да рубля?

– Давер да нацыянальнай валюты трэба дзесяцігоддзямі выхоўваць. Галоўнае, што трэба зрабіць – гэта ўвядзенне залатога стандарту і пісьменныя стасункі з насельніцтвам. Таму што калі нейкія ідыёты кажуць, што мы будзем прадаваць беларускія аўтамабілі за біткойны, або заяўляюць пра 40 тысячаў электрамабіляў за год – лепш не будзе. У Расеі з пачатку года было прададзена 27 электрамабіляў. Нават у ЗША іх было прададзена не больш за 40 тысячаў. Хлопцы, спачатку зрабіце і паспрабуйце прадаць электрасамакаты або электраровары. А яшчэ лепш – электрасохі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках