29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Да акцый пратэсту ў Берасці далучыліся новыя ўдзельніцы

5
Фотафакт: Да акцый пратэсту ў Берасці далучыліся новыя ўдзельніцы

На акцыі ў Берасці замест ціхароў цяпер ходзяць ціхаркі.

На акцыі супраць акумулятарнага завода ў Берасці міліцыя накіравала жанчын, узброеных відэакамерамі.

Удзельнікі сённяшняй акцыі пратэсту супраць будовы акумулятарнага завода даслалі «Белсату» здымкі на якіх відаць, што відэарэгістрацыяй пратэсту ўпершыню за ўсю гісторыю правядзення такіх акцый займаюцца жанчыны.

Некалькі месяцаў таму міліцыя спрабавала замаскіравацца пад удзельнікаў акцыі з дапамогай паветраных шароў, але памылілася з колерам.

Фото: belsat.eu

З лютага берасцейцы ў нядзелі выходзяць на цэнтральную плошчу горада карміць галубоў. Бо яны пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода недалёка ад Берасця.

Супраць будаўніцтва было сабрана амаль 40 тысяч подпісаў берасцейцаў.

Калі на першыя кармленні галубоў выходзіла некалькі сотняў чалавек, то з пачаткам лета акцыі пайшлі на спад. Цяпер на іх прыходзіць звычайна некалькі дзясяткаў чалавек. Сёння было 35.

Фото: belsat.eu

Улады, аднак, не прыслухоўваюцца да людзей, і плануюць запусціць патэнцыйна шкодную для здароўя берасцейцаў вытворчасць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках