24 красавiка 2024, Серада, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі пацвердзілі свае прэтэнзіі да «Мотавела» на дзясяткі мільёнаў даляраў

7
Банкі пацвердзілі свае прэтэнзіі да «Мотавела» на дзясяткі мільёнаў даляраў

20 красавіка суд прызнаў ААТ «Мотавела» банкрутам.

Эканамічны суд Менска вызначыў чарговасць выплаты запазычанасці «Мотавела» перад банкамі. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце Адзінага дзяржрэестра звестак аб банкруцтве, паведамляе tut.by.

Нагадаем, 20 красавіка суд прызнаў ААТ «Мотавела» банкрутам. Ліквідацыйная вытворчасць павінна быць завершана да 20 снежня 2018 года. У рамках яе на таргі плануецца выставіць маёмасць «Мотавелы» як маёмаснага комплексу. Ключавы актыў - вытворчая пляцоўка на Партызанскім праспекце. Сума актываў «Мотавела» складае больш за 71 млн рублёў. Крэдыторская запазычанасць - больш за 118 млн рублёў. Кампанія мела запазычанні перад шэрагам банкаў. Нядаўна ў судзе вырашалася пытанне чарговасці спагнання запазычанасці.

Суд задаволіў у поўным аб'ёме заяву Беларусбанка аб абароне патрабавання крэдытора. Яго патрабаванні сумаю амаль 10 млн даляраў змешчаныя ў чацвёртую групу чарговасці рэестра патрабаванняў крэдытораў.

Суд таксама задаволіў заяву МТБанка (сума запазычанасці 448,2 тысяч даляраў) і Альфа-Банка (4,164 млн даляраў).

Заявы Рыетуму банка і Белгазпрамбанка задаволены часткова.

У чацвёртую групу чарговасці ўключаны крэдыт, выдадзены латвійскім банкам сумаю 7,251 млн еўраў. А вось па запазычаннях сумаю 326,5 тысяч еўра, 189 тысяч расейскіх рублёў і 792 беларускіх рублёў атрыманая адмова. Іх можна спагнаць пазней.

Белгазпрамбанку пашанцавала больш. Задаволеныя патрабаванні сумаю 10,3 млн даляраў і за 2,4 млн беларускіх рублёў. Адмова атрыманы толькі на суму 22,8 тысячы беларускіх рублёў.

Раней таксама паведамлялася пра запазычанасць «Мотавела» перад Белінвестбанкам сумаю 20 млн даляраў.

Нагадаем, пасля арышту ў 2015 годзе асноўнага ўладальніка «Мотавела» Аляксандра Мураўёва, выпускам ровараў і мотатэхнікі занялося іншае прадпрыемства - ТАА «Мотавелазавод» пад кіраўніцтвам былога кіраўніка сталіцы Мікалая Ладуцькі. Яно ўзяло ў арэнду ў ААТ «Мотавела», дзе дзяржаве ўжо належыць 99%, памяшканні, вытворчыя лініі, склады. Мотавелазавод правапераемнік не абавязанняў, а віду дзейнасці «Мотавелы», падкрэсліваў Ладуцька. Цяпер асноўны від дзейнасці ААТ «Мотавела» - здача ў арэнду розных памяшканняў. Арандатарамі з'яўляюцца больш за 170 кампаній.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках