19 красавiка 2024, Пятніца, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі школьнік атрымаў залаты медаль на «Алімпіядзе геніяў» у ЗША

1
Украінскі школьнік атрымаў залаты медаль на «Алімпіядзе геніяў» у ЗША
ФОТА: VOANEWS.COM

Украінскі школьнік Валянцін Фрэчка вынайшаў спосаб вырабу паперы з апалага лісця.

Украінскі школьнік Валянцін Фрэчка, які знайшоў спосаб вырабляць паперу з апалага лісця, атрымаў золата на «Алімпіядзе геніяў» у ЗША. Пра гэта піша «Голас Амерыкі».

Вучні з розных краін спаборнічалі ў некалькіх катэгорыях. У Алімпіядзе бралі ўдзел больш за 1300 школьнікаў. Каманда Украіны ад Малой акадэміі навук складалася з пяці чалавек. Акрамя Фрэчкі, яшчэ двое ўкраінцаў занялі чацвёртыя месцы, а двое, - атрымалі бронзавыя ўзнагароды.

Залатога прызёра запрасілі на міжнародную выставу ў Паўднёвай Карэі.

Да ўдзелу ў Алімпіядзе было пададзена больш за 1,5 тысяч праектаў, з якіх прайшло менш за палову.

«Алімпіяда геніяў» прысвечаная развязанню экалагічных праблем і ўстойліваму развіццю дзякуючы фундаментальнай навуцы, мастацтву, творчасці, інжынерыі, дызайну і развіццю бізнэсу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках