19 красавiка 2024, Пятніца, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць найлепшых прадуктаў для зняцця стрэсу

9
Пяць найлепшых прадуктаў для зняцця стрэсу

Гэтыя прадукты дапамогуць пазбегнуць стрэсу і падвышанай трывожнасці.

Падчас перыяду падвышанай трывожнасці і стрэсу важна не забываць правільна харчавацца, і асабліва карысным будзе ўключыць у рацыён гэтыя прадукты, паведамляе “Фрешер”.

1. Ласось. Тлустыя кіслоты амега-3 у ім зніжаюць трывожнасць, таму ў цяжкія часы еж яго хаця б некалькі разоў на тыдзень.

2. Горкі шакалад. Вельмі важна падчас стрэсу песціць сябе горкім шакаладам, бо было даказана, што ён здольны зніжаць узровень картызолу, гармона стрэсу, і павышаць колькасць сератаніна. Каб атрымаць максімальную карысць, купляй шакалад з найбольшым працэнтным утрыманнем какавы.

3. Арэхі. Яны поўныя вітамінамі і мінераламі, уключаючы В12 і Е, якія ўмацоўваюць імунную сістэму. Асабліва карысныя падчас стрэсу міндаль, фісташкі і грэцкія арэхі.

4. Індычка. У мясе індычкі шмат амінакіслоты трыптафану, якая вельмі дапамагае ад бессані і адказвае за настрой.

5. Брокалі, спаржа і брусельская капуста. Магчыма, трывожнасць у цябе павышаная праз недахоп фоліевай кіслаты, а гэтая гародніна з лішкам кампенсуе недахоп.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках