28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады хацелі б атрымаць за «Краснасельскбудматэрыялы» блізу $200 млн

17
Улады хацелі б атрымаць за «Краснасельскбудматэрыялы» блізу $200 млн

Калінін хоча прадаць ірландцам 100% акцый прадпрыемства.

Дзяржава «збліжае пазіцыі» з ірландскім канцэрнам CRH па куплі вядучага вытворцы цэменту ААТ «Краснасельскбудматэрыялы». Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін, адказваючы на пытанне карэспандэнта tut.by падчас наведвання будаўніцтва новага завода «Белгіпс» у пасёлку Гатава Менскага раёна.

«Інвестар не настроены браць цалкам, хоць мы прапануем выкупіць 100% акцый. Ідзе паслядоўны перамоўны працэс, і мы збліжаем пазіцыі. Step by step», - сказаў Калінін.

«Мы хочам блізу гэтай сумы. Яны хочуць танней», - адказаў віцэ-прэм'ер на пытанне, ці сапраўды дзяржава жадае прадаць цэментны завод за 200 млн даляраў.

Са слоў Калініна, беларускае прадпрыемства «не стратнае, працуе рэнтабельна, не назапашвае запазычанні». Ён таксама анансаваў хуткую змену «мэнэджараў» на двух цэментных заводах: «Краснасельскбудматэрыялы» і БЦЗ.

Віцэ-прэм'ер сказаў, што ўлады настроены «ў мясцовай форме праводзіць раздзяржаўленне». «Дзе мы знаходзім кампраміснае развязанне, дзе гэта дзяржаве выгадна і не можам самі добра справіцца з кіраваннем», - растлумачыў ён. Са слоў Калініна, дзяржава гатова «разглядаць продаж «Гомельшкла» і іншых прадпрыемстваў выпуску будаўнічых матэрыялаў».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках