20 красавiка 2024, Субота, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрыст прафзвязу РЭП: Чыноўнікі спрабуюць любым спосабам узяць з людзей грошы

1
Юрыст прафзвязу РЭП: Чыноўнікі спрабуюць любым спосабам узяць з людзей грошы
Уладзімір Малей

Прафзвяз РЭП дапамог Галіне Танюк абараніць права праходзіць медагляд бясплатна.

Дзякуючы намаганням прававога інспектара прафзвязу РЭП Уладзіміра Малея ўдалося ў судзе абараніць права Галіны Танюк праходзіць медагляд бясплатна, то бок, за кошт наймальніка, як і для любога іншага работніка ў Беларусі, паведамляе praca-by.info.

Галіна Танюк, сябра прафзвязу РЭП, грамадзянка Украіны з відам на жыхарства ў Беларусі, сутыкнулася з перашкодамі: спачатку яе прымусілі заплаціць за медагляд пры ўладкаванні на працу - тады Уладзімір Малей збудаваў цэлую стратэгію абароны, прайшоў усе судовыя інстанцыі і давёў, што Кобрынская бальніца і санстанцыя ўзялі з жанчыны грошы незаконна.

Аднак гісторыя паўтарылася, калі Галіне Тонюк прыйшоў час праходзіць чарговы медагляд па месцы працы. Установы, якім аднойчы ўжо давялося вяртаць незаконна спагнаныя з Тонюк грошы, зрабілі гэта яшчэ раз - што пацягнула яшчэ адзін судовы працэс. Суд зноў пагадзіўся з аргументамі Уладзіміра Малея:

- Закон «Аб ахове працы» абвяшчае, што перыядычны агляд працаўнікоў праводзіцца бясплатна. Грамадзяне яны Беларусі, ці Украіны - не мае значэння. Для праходжання медагляду наймальнік абавязаны толькі падаць спісы работнікаў у медыцынскія ўстановы. А Танюк прымусілі плаціць.

Але не пагадзілася санстанцыя Кобрына і напісала касацыйную скаргу на пастанову суда першай інстанцыі. Таксама пратэст супраць пастановы вынес пракурор.

Аднак касацыйная інстанцыя пакінула пастанову без змены:

- Пракурор адклікаў пратэст. Калегія пастанавіла, што пастанова суда законная і абгрунтаваная, а ў скарзе - адмовіць, - распавёў Уладзімір Малей.

Прафзвязны юрыст мяркуе, што медыцынскія ўстановы двойчы ўзялі грошы з Галіны Танюк не проста праз памылку, а кіраваліся ўласнай логікай:

- Выпадак Галіны Танюк паказвае, што мясцовыя чыноўнікі нават такім чынам спрабуюць з бедных людзей узяць грошы, папоўніць казну незаконнымі паборамі. Праўда перамагла! Я думаю, што гэтыя пастановы суда будуць прыкладам для іншых замежных работнікаў, якія пастаянна пражываюць у Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках