19 красавiка 2024, Пятніца, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple перашкодзіць спецслужбам узломваць iPhone

Apple перашкодзіць спецслужбам узломваць iPhone

Apple закрые шчыліну, якую выкарыстоўваюць спецслужбы для ўзлому iPhone.

Кампанія Apple мае намер унесці змены ў аперацыйную сістэму iOS, што закрыюць шчыліну, якую выкарыстоўвае паліцыя і спецслужбы для ўзлому смартфонаў iPhone. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на паведамленне Apple, піша newsru.com.

Сутнасць змяненняў заключаецца ў тым, каб змяніць налады iPhone паводле змоўчання і адключыць злучэнне смартфона з ПК або іншымі прыладамі праз USB, калі iPhone не быў разблакаваны цягам апошняй гадзіны.

Як тлумачыць Reuters менавіта праз такое падлучэнне смартфонаў Apple кампаніі, якія спецыялізуюцца на ўзломе iPhone і з якімі супрацоўнічаюць праваахоўнікі, могуць атрымліваць доступ да змесціва прыладаў. Напрыклад, ізраільская кампанія Cellebrite у лютым паведаміла сваім кліентам пра магчымасць узлому любога iPhone. Каб скарыстацца паслугамі кампаніі, паліцыі або спецслужбам неабходна адправіць апарат у кампанію, дзе спецыялісты атрымаюць доступ да файлаў уладальніка, а потым адправяць яго назад.

Цяпер падлучэнне смартфона праз USB дазваляе абыходзіць убудаванае ў iOS абмежаванне на колькасць спробаў уводу пароля, а анансаваныя абнаўленні аперацыйнай сістэмы закрыюць гэтую магчымасць. Як адзначаюць у Apple, гэтае ўзмацненне абароны прыладаў накіраванае ў першую чаргу на жыхароў краінаў, дзе заканадаўства не адрозніваецца строгасцю і дазваляе мясцовым праваахоўнікам даволі свабодна ўзломваць смартфоны. Акрамя таго, тую ж тэхніку ўзлому могуць выкарыстоўваць злачынцы ці шпіёны.

У цяперашні час змены наладаў рэалізаваныя ў бэта-версіях iOS 11.4.1 і прапанаванай у пачатку чэрвеня iOS 12, рэліз якой запланаваны на восень.

Такім чынам, неўзабаве хакеры або праваахоўнікі будуць мець для сваіх справаў не больш за гадзіну з моманту апошняга разблакавання, каб паспець падключыць цікавы ім смартфон да спецыяльнай прылады для ягонага ўзлому. Зрэшты, можна выказаць здагадку, што рана ці позна даследчыкі знойдуць новыя спосабы атрымаць доступ да змесціва заблакаванай прылады Apple.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках