26 красавiка 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадскасць спытала ў Шорца пра лёс памятнай дошкі да 100-годдзя БНР

1
Грамадскасць спытала ў Шорца пра лёс памятнай дошкі да 100-годдзя БНР
ФОТА: «Радыё Свабода»

Улады Менска ўжо трэці месяц зрываюць усталяванне памятнай дошкі.

Аргкамітэт у святкаванні стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі звярнуўся да старшыні Менгарвыканкама Андрэю Шорца. У дасланым на імя кіраўніка горада звароце гаворка ідзе пра неабгрунтаванае запаволенне ўсталявання памятнай дошкі на будынку па вуліцы Валадарскага, 9. Менавіта ў ім сто гадоў таму абвесцілі БНР.

Памятную дошку зрабіў скульптар Алесь Шатэрнік яшчэ 25 гадоў таму. Потым за кошт ахвяраванняў скульптар Ігар Засімовіч вырабіў новую памятную дошку з бронзы. Яе зацвердзіла мастацкая рада Менгарвыканкама ў красавіку, аднак афіцыйнага дазволу ад гарадскіх уладаў так і няма, паведамляе «Радыё Свабода».

У звароце гаворыцца пра высокі ўзровень мерапрыемстваў, якія адбыліся з нагоды юбілею БНР. Грамадскасць просіць разгледзець хадайніцтва Беларускага звязу мастакоў з нагоды ўсталявання шыльды за самыя кароткія тэрміны.

Зварот да кіраўніка Менгарвыканкама падпісалі старшыня аргкамітэта, акадэмік Радзім Гарэцкі, мастак Мікола Купава, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сябра Партыі БНФ Алесь Жучкоў, святар Леанід Акаловіч, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Лявон Баршчэўскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках