29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стратэгічнае радовішча золата ў Сібіры прадалі кітайцам

10
Стратэгічнае радовішча золата ў Сібіры прадалі кітайцам

Пагадненне таксама адкрывае шлях кітайскай працоўнай міграцыі ў Забайкальскі край РФ.

Адно са стратэгічных радовішчаў золата ва Усходняй Сібіры сыходзіць пад кантроль кітайскіх інвестараў.

Міжурадавае пагадненне, падпісанае ў лютым у Пекіне, якое дазваляе кітайскай дзяржаўнай карпарацыі China National Gold Group атрымаць 70% Ключэўскага золатаруднага радовішча ў Забайкальскім краі, паступіла на ратыфікацыю ў Дзярждуму, паведамляе finanz.ru.

Паводле ўмоваў пагаднення, інвестар фундуе 500 млн даляраў у здабычу золата на рудніку, запасы якога ацэньваюцца 48 тонамі (па A+B+C1). Расея замарозіла вытворчасць на радовішчы амаль 10 гадоў таму праз адсутнасць неабходных тэхналогій, пасля чаго прадала долю індыйскай SUN, якая, у сваю чаргу, перапрадала пакет акцый Кітаю.

Радовішча мае статус «стратэгічнага» для дзяржавы і, згодна з законам аб замежных інвестыцыях, не можа быць прададзенае «арганізацыям, якія знаходзяцца пад кантролем замежных дзяржаў», нагадвае «Інтэрфакс».

Таму ўгоду з Кітаем давялося афармляць у выглядзе міжурадавага пагаднення: закон не распаўсюджваецца на выпадкі, урэгуляваныя міжнароднымі дамовамі.

У рамках пагаднення кітайскі ўладальнік зможа працаўладкаваць на радовішчы кітайскіх рабочых - яны будуць складаць да 50% штата.

Доля расейскага абсталявання пры здабычы складзе максімум 40%. Пры гэтым вытворчасць каштоўных металаў з руды павінна цалкам ажыццяўляцца на тэрыторыі РФ.

Першапачаткова Мінпрыроды прапаноўвала павялічыць долю выкарыстоўванага абсталявання айчыннай вытворчасці да 50%, але гэтая прапанова не знайшла падтрымкі ў Мінпромторгу.

China National Gold - адзіная дзяржаўная золатаздабывальная кампанія ў Кітаі, якая ўзначальвае кітайскую Асацыяцыю золата і адзіная з кітайскіх кампаній,што ўваходзіць у World Gold Council.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках