18 красавiка 2024, Чацвер, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меган Маркл дзеля каралеўскай сям'і адмовілася ад улюбёнай стравы

Меган Маркл дзеля каралеўскай сям'і адмовілася ад улюбёнай стравы

Паводле традыцыі сямейнікі каралеўскай сям'і выконваюць строгую дыету.

Меган Маркл як новай сямейніцы брытанскай каралеўскай сям'і давядзецца адмовіцца ад улюбёных страў з морапрадуктаў. Пра гэта паведаміла выданне The Sun (пераклад - lenta.ru).

Паводле традыцыі сямейнікі каралеўскай сям'і выконваюць строгую дыету. Дварэцкі Грант Харалд не раз прызнаваўся, што яны не ядуць морапрадукты, каб не атруціцца. «Мы не хочам, каб прадстаўнік каралеўскай сям’і сур'ёзна атруціўся, асабліва калі ён ці яна знаходзіцца ў замежнай паездцы», - дадаў ён. Да таго ж, паводле загаду прынца Валійскага Чарльза, каралеўскія кухары не падаюць фуа-гра, бо ён уважае спосаб вырабу стравы неэтычным.

Раней Меган Маркл заяўляла ў інтэрвію выданню The New Potato, што ў яе ідэальнае меню на вячэру ўвайшлі б морапрадукты: «Гэта была б марудная вячэра з морапрадуктамі і локшынай, а таксама кактэйлем негроні на аснове джыну і вермуту».

Акрамя гастранамічных абмежаванняў, Маркл павінна будзе пільна сачыць за гардэробам: мацаваць да бакоў сукенак і спадніц грузікі, каб іх не падняў вецер, не насіць шапкі пасля шасці вечара, пазбягаць яркага лаку для пазногцяў і футра, а таксама ва ўсіх паездках мець з сабой чорны ўбор на выпадак, калі хто-небудзь з чальцоў каралеўскай сям'і памрэ. Таксама ёй забаронена галасаваць, даваць аўтографы і шумна выяўляць эмоцыі на публіцы, рабіць сэлфі, гуляць у «Манаполію» і класціся спаць раней за каралеву.

Авалодаць усімі нюансамі Маркл дапамагае асабістая памочніца каралевы Саманта Коэн. Раней паведамлялася, што Элізабэт II намагла на тым, каб новаспечаная герцагіня прайшла паўгадавы курс каралеўскага этыкету.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках