18 красавiка 2024, Чацвер, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы павялічаць мінімальны заробак да 520 еўраў

У Польшчы павялічаць мінімальны заробак да 520 еўраў

Польскі ўрад мае намер павялічыць «мінімалку» ўжо налета.

Урад Польшчы прапануе налета павялічыць мінімальны заробак да 2220 злотых (амаль 520 еўраў). Гэта значыць, «мінімалка» вырасла б на 120 злотых (28 еўраў), паведамляе «Радио Польша».

Аднак, як паведаміў віцэ-міністр у пытаннях сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Марцін Зеленецкі, гэтае пытанне спачатку павінен разгледзець Савет грамадскага дыялогу: «Так што, толькі пасля завяршэння перамоў у савеце мы будзем ведаць, колькі гэтая сума будзе складаць з 1 студзеня 2019 года».

Пакуль жа прафсаюзы патрабуюць павышэння мінімальнага заробку да 50 адсоткаў ад сярэдняга, а працадаўцы выказваюцца за павелічэнне «мінімалкі» максімум на 117 злотых (блізу 27 еўраў).

Міністарка спраў сям'і і працы Эльжбета Рафальскі раней прапаноўвала падняць мінімальную аплату працы да ўзроўню 2250 злотых (блізу 526 еўраў). Аднак яе не падтрымала Міністэрства фінансаў.

Калі будзе прынятая цяперашняя прапанова ўрада, то стаўка мінімальнай аплаты працы за гадзіну працы будзе складаць не 13 злотых 70 грошаў (блізу 3,2 еўра), як цяпер, а 14 злотых 50 грошаў (3,4 еўра).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках