25 красавiка 2024, Чацвер, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская паштовая марка ўвайшла ў дзясятку самых прыгожых у свеце

Беларуская паштовая марка ўвайшла ў дзясятку самых прыгожых у свеце

Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі больш за 70 краін.

Беларуская паштовая марка трапіла ў топ-10 конкурсу на званне самай прыгожай маркі свету 2017 года «Вялікі прыз выставы WIPA» у Аўстрыі, паведамляе БелТА.

Беларусь аказалася на 6-м радку рэйтынгу за блок «Беларуская праваслаўная царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі». Першае месца і тытул «Самая прыгожая марка свету 2017 года» - у Фарэрскіх выспаў за блок «Фарэрскія нажы» з залатым цісненнем.

На другім месцы Бразілія з блокам марак «Работы Уільяма Шэкспіра». Замыкае тройку Ліхтэнштэйн з блокам «Залатое вяселле прынцэсы Марыі і прынца Ганса-Адама II» на залатой фользе.

Усяго ў конкурсе бралі ўдзел больш за 70 краін. Венская міжнародная філатэлістычная выстава (Wiener Internationale Postwertzeichen-Ausstellung, WIPA) праводзіцца з 1881 года. Журы конкурсу складаецца з вядомых мастакоў марак, філатэлістычных журналістаў, прадстаўнікоў Аўстрыйскай паштовай адміністрацыі і Аўстрыйскага нацыянальнага дзяржаўнага дома друку (аўстрыйская марка не ўдзельнічае ў конкурсе).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках