20 красавiка 2024, Субота, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея выводзіць грошы з аблігацый ЗША, баючыся новых санкцый

2
Расея выводзіць грошы з аблігацый ЗША, баючыся новых санкцый

Расейскія ўкладанні ў каштоўныя паперы ЗША рэзка скараціліся.

Расея выводзіць грошы з аблігацый ЗША, баючыся новых санкцый, растлумачыў «Новой газете» эканаміст Сяргей Аляксашанка, каментуючы скарачэнне расейскіх укладанняў у каштоўныя паперы ЗША.

«6 красавіка 2018 года Амерыка ўвяла чарговыя санкцыі супраць Расеі, якія закранулі мноства расейскіх алігархаў, у тым ліку [Віктара] Вексельберга і [Алега] Дзерыпаску, і я думаю, што, спалохаўшыся далейшага ўзмацнення жорсткасці санкцый, Цэнтральны банк усё ж такі наважыў паспрабаваць зрабіць свае валютныя рэзервы больш бяспечнымі», - сказаў ён.

У перыяд з сакавіка да красавіка 2018 года Расея амаль удвая скараціла аб'ём укладанняў у аблігацыі казначэйства Злучаных Штатаў - з 96,1 млрд даляраў у сакавіку да 48,7 млрд даляраў у красавіку. Звесткі Мінфіна ЗША прыводзіць РИА Новости.

Так, Расея ўсяго за месяц з 16 радка ў спісе краін-інвестараў каштоўных папер у ЗША знізілася на 22-ю пазіцыю. Лідзіруюць у гэтым спісе па-ранейшаму Кітай і Японія, на якія прыпадае больш за трыльён мільярда даляраў (на кожную). Пры агульнай дзяржай запазычанасці ЗША ў больш чым 20 трлн даляраў, Расея крэдытуе прыкладна 1% гэтай сумы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках