За кіроўцамі будуць сачыць супрацоўнікі ДАІ на грамадзянскіх аўто
18- 16.06.2018, 15:03
- 26,379
Якія «пасткі» чакаюць кіроўцаў на выходных.
Дзяржаўтаінспекцыя ў гэтыя выхадныя надае асаблівую ўвагу выяўленню п'яных за стырном.
Як адзначылі ў ДАІ, выкарыстоўваецца галосны і схаваны кантроль: супрацоўнікі ДПС нясуць службу як на службовых, так і на грамадзянскіх аўто.
У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што язда ў нецвярозым стане з'яўляецца «найбольш сур'ёзным парушэннем ПДР, якая прыводзяць, як правіла, да аварый з цяжкімі наступствамі», піша abw.by.
У 2017 годзе было затрымана 23,66 тысяч п'яных кіроўцаў. Паводле звестак ДАІ, штогод на віну нецвярозых кіроўцаў на дарогах Беларусі гіне амаль 100 чалавек.