27 красавiка 2024, Субота, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Некалькі парадаў, як заставацца зграбным летам

Некалькі парадаў, як заставацца зграбным летам
ІЛЮСТРАЦЫІ: XVATIT.COM

Экспэрты патлумачылі, што лета можа негатыўна паўплываць на фігуру.

Лета - найлепшы час, калі можна заняцца сваёй фігурай і давесці яе, калі не да ідэалу, то вельмі блізкага да яго стану, піша Хроника.инфо.

Галоўнай перавагай лета з'яўляецца багацце свежай гародніны, садавіны, ягад, зеляніны, якія здольныя ачысціць кішэчнік, паскорыць абмен рэчываў і, адпаведна, дапамагчы хутка пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў.

Плюс да ўсяго, летняе надвор'е так і шэпча выйсці на вуліцу і шпацыраваць, шпацыраваць і яшчэ раз шпацыраваць, удыхаючы свежае паветра, узбагачаючы кроў кіслародам.

Нягледзячы на такую колькасць пераваг лета, схуднець удаецца далёка не ўсім, і вось, што можа вам замінаць:

Няўменне адрозніць смагу ад голаду. У спякоту чалавек адчувае непераадольную смагу, але чамусьці мяркуе, што проста галодны і з'ядае больш, чым напраўду трэба было. Дыетолагі раяць некалькі тыдняў запар выпрацоўваць звычку піць ваду кожны раз, калі з'яўляецца пачуццё голаду. Такім чынам вы пачняце піць больш вады, суцішыце апетыт і станеце спажываць значна менш калорый, чым заўсёды.

Любоў да марозіва. Калі з'ядаць адно марозіва без напаўняльнікаў кожны дзень, то, магчыма, ваша фігура асабліва не пацерпіць, але калі гэты ласунак становіцца асновай летняга рацыёну - марыць аб плоскім жывоціку можна і не пачынаць.

Шчыльная вячэра. Парадаксальна, але калі вечарам спадае спякота, апетыт значна ўзрастае, а таму вы рызыкуеце за вячэрай пераесці. Каб гэтага не дапусціць, трэба цягам дня правільна харчавацца - не радзей, чым кожныя 3 гадзіны.

Адмова ад трэніровак у зале. Праз спёку многія адмаўляюцца рэгулярна трэніравацца, а гэта абернецца з'яўленнем лішніх сантыметраў на таліі і не толькі. Выйсце ёсць заўсёды - можна знайсці залу з кандыцыянерам, піць больш вады, перайсці на больш лёгкія нагрузкі і гэтак далей.

Ужыванне салодкіх і слабаалкагольных газаваных напояў. Чамусьці многія шчыра вераць, што гэтыя суперкаларыйныя напоі могуць наталіць смагу. Напраўду разам з імі вы спажываеце столькі рафінаванага цукру, што схуднець не зможаце ніколі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках