28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўдвая скараціла ўкладанні ў дзяржпаперы ЗША

Расея ўдвая скараціла ўкладанні ў дзяржпаперы ЗША

Гэта самы нізкі для Расеі аб'ём валодання амерыканскімі дзяржаўнымі паперамі з сакавіка 2008 года.

Расея ўдвая скараціла аб'ём сваіх укладанняў у дзяржаблігацыі ЗША. Гэта вынікае з звестак, агучаных у пятніцу, 15 чэрвеня, амерыканскім Міністэрствам фінансаў.

Так, калі ў сакавіку 2018 года аб'ём інвестыцый дасягаў 96,1 млрд даляраў (82,6 мільярда еўраў), то ўжо праз месяц ён скараціўся на 47,4 млрд даляраў (40,7 мільярда еўраў). З партфелем укладанняў памерам 48,7 млрд даляраў (41,9 мільярда еўраў) РФ займала ў пераліку з 33 краінаў 22-і радок, паведамляе

У першую тройку паводле памеру інвестыцый у амерыканскія каштоўныя паперы ўвайшлі Кітай, Японія і Ірландыя. Для КНР адпаведны паказнік у красавіку складаў 1181,9 млрд даляраў (1017 мільярдаў еўраў), што амаль у 24 разы перавышала аб'ём расейскіх укладанняў. Нямеччына ў спісе знаходзілася на 17-й пазіцыі (86 млрд даляраў або 74 млрд еўраў).

Між тым са снежня 2016 года, гэта значыць практычна з моманту абрання Дональда Трампа прэзідэнтам ЗША, і да ліпеня 2017 года расейскія ўкладанні ў дзяржаблігацыі ЗША бесперапынна раслі. На стан траўня 2017 года іх аб'ём складаў 108,7 млрд даляраў (93,5 мільярда еўраў).

РБК адзначае, што гэта самы нізкі для Расеі аб'ём валодання амерыканскімі дзяржаўнымі паперамі з сакавіка 2008 года, калі ў ЗША пачаўся фінансавы крызіс.

6 красавіка Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць 24 грамадзянаў Расеі і 14 кампаній. У спіс, як абвесціў Мінфін ЗША, трапілі людзі, "якія атрымліваюць выгоду ад рэжыму Пуціна ці якія гуляюць ключавую ролю ў згубных дзеяннях Расеі". У іх ліку апынуліся Алег Дзерыпаска, Віктар Вексельберг, Ігар Ратэнберг і Андрэй Косцін, а ў пералік прадпрыемстваў уключаны адзін з найбуйнейшых расейскіх вытворцаў алюмінію Rusal.

У сярэдзіне траўня Дзярждума прыняла законапраект, які дазваляе расейскім уладам рабіць "захады ў адказ" на тое, што яны мяркуюць "несяброўскімі захадамі" ў дачыненні да Крамля, расейскіх кампаній або асобных грамадзянаў Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках