23 красавiка 2024, aўторак, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк: Пазыкі дзяржпрадпрыемстваў пагражаюць фінансавай стабільнасці

11
Нацбанк: Пазыкі дзяржпрадпрыемстваў пагражаюць фінансавай стабільнасці

Пазыкі дзяржпрадпрыемстваў дасягнулі 3,2 млрд рублёў.

Асноўны ўплыў на рост дзелі праблемных актываў банкаў у актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, ствараюць прадпрыемствы дзяржаўнай формы ўласнасці, канстатуе Нацбанк у аналітычным аглядзе «Фінансавая стабільнасць у Рэспубліцы Беларусь у 2017 годзе».

Аб'ём праблемных актываў дзяржаўных прадпрыемстваў на 1 студзеня 2018 года дасягнуў 3,2 мільярда рублёў, павялічыўшыся за год на 0,1 млрд, удзельная вага ў праблемных актывах банкаўскага сектара склала 58%.

КРЫНІЦА: НАЦБАНК

«У гэтай сувязі рызыкі, якія нараджаюцца праблемнымі дзяржаўнымі прадпрыемствамі рэальнага сектару эканомікі, з'яўляюцца патэнцыйнай пагрозай фінансавай стабільнасці ў краіне», – канстатуе Нацбанк. Паводле вынікаў актуальных адзнак дзель усіх абавязальніцтваў дзяржпрадпрыемстваў – найбуйнейшых крэдытных пазычальнікаў, якія з высокай ступенню імавернасці не змогуць разлічвацца паводле іх самастойна, – склала 14% у адносінах да ВУП.

«Нягледзячы на некаторае зніжэнне ў 2017 годзе пазыковай нагрузкі прадпрыемстваў сельскагаспадарчага і прамысловага сектараў, адбылося значнае пагаршэнне якасці актываў прадпрыемстваў апрацоўчай прамысловасці – дзель праблемных актываў павялічылася з 17,8 да 22,6 адсотка, а дзель праблемных актываў сельскагаспадарчай галіны заставалася на досыць высокім узроўні. Гэты факт сведчыць пра стабільна нездавальняльны стан шэрагу прадпрыемстваў гэтых галінаў рэальнага сектару», – канстатаваў рэгулятар.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках