25 красавiка 2024, Чацвер, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа значна скараціла закупкі расейскай нафты

Еўропа значна скараціла закупкі расейскай нафты

Еўропа працягвае скарачаць закупкі нафты ў РФ праз пагаршэнне якасці расейскага гатунку Urals.

Паводле вынікаў студзеня-траўня пастаўкі ў ЕЗ праз асноўныя экспартныя парты ўпалі двухзначнымі тэмпамі, паведамляе сайт finanz.ru.

З Прыморска еўрапейскія кліенты закупілі на 24% менш, чым летась (16,1 млн тон). Пастаўкі з Новарасейска абрынуліся на 17% (да 7,7 млн тон), а з Усць-Лугі - на 26%.

Адносна стабільны толькі экспарт ва Усходнюю Еўропу, якая атрымлівае нафту па пабудаванаму ў 1960-х трубаправоду «Дружба». За 5 месяцаў пастаўкі скараціліся толькі на 1%, да 19,8 млн тонаў, паведаміў Андронаў.

Сумарны экспарт у Еўропу падае з большай хуткасцю: за студзень-красавік скарачэнне склала 10%, а да траўня павялічылася да 16%.

Еўрапейскіх кліентаў не задавальняе ўтрыманне серы ў расейскай нафце, тлумачыў у траўні афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін.

Паводле звестак расейскага боку, паказчык дасягнуў 1,75%, што блізка да гранічнага значэння, якое замацавана міждзяржаўным стандартам і прапісана ў дамовах з пакупнікамі (1,8%).

Паводле звестак Reuters, які спасылаецца на 8 крыніц на энэргарынку, у пачатку года і гэтыя лічбы не вытрымліваюць.

Згодна з матэрыяламі вымяральных станцый, падзеных трыма еўрапейскімі кампаніямі, у лютым у паўночнай галіне «Дружбы» Расея прадавала нафту, у якой было да 1,81-1,85% серы. Утрыманне серы «зашкальвае, і гэта становіцца сістэматычным», заявіў агенцтву прадстаўнік еўрапейскага нафтатрэйдару.

У марскіх пастаўках Urals утрыманне серы заставалася ў норме, але зашкальвала шчыльнасць. У партыях, прададзеных з порта Новарасейска ў пачатку года, гэты паказчык дасягаў 877,7-878,3 кілаграма на кубаметр пры 15 градусах Цэльсія, хоць паводле міждзяржаўных стандартаў верхняя планка - 873,5.

Немагчымасць перапрацоўваць нафту, якая выходзіць за межы нарматываў, прымушае НПЗ закупляць больш лёгкія гатункі і змешваць іх з Urals.

Лёгкая нафта з нізкім утрыманнем серы ў прыярытэтным парадку прадаецца ў Кітай, патлумачыла Reuters крыніца ў расейскай нафтавай галіне: КНР атрымлівае сыравіну па міжурадавым пагадненні, а Еўропа - «тое, што засталося».

Паводле звестак за студзень-травень, пастаўкі ў КНР па адводзе ад УСЦА Скавародзіна-Мохэ і праз Казахстан выраслі амаль у 1,5 разы да 15,6 млн тон. Экспарт праз порт Казьміна, зрэшты, абрынуўся - на 6% да 12,4 млн тон.

Паводле вынікаў года пастаўкі расейскай нафты ў Еўропу скароцяцца на 14%, а ў Кітай - вырастуць на 45%, прагназуе «Транснафта».

Еўрапейскія пакупнікі расейскай нафты пераключаюцца на пастаўкі з Ірана, які адзіны з АПЕК мог нарошчваць здабычу сыравіны, і Казахстана - апошні, хоць і падпісаўся пад угодай з АПЕК, фактычна яе не выконваў, кажа дырэктар аддзела карпарацыі Fitch Дзмітрый Марынчанка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках