26 красавiка 2024, Пятніца, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі адкрылі дарогу для «завіслых» у смартфоне людзей

У Кітаі адкрылі дарогу для «завіслых» у смартфоне людзей

Сцяжынкі прызначаныя для няўважлівых пешаходаў.

У Кітаі адкрылі дарогу, якая прызначаная для няўважлівых пешаходаў, што ўглядаюцца ў смартфоны, піша Cnet (пераклад - korrespondent.net).

Выданне паведамляе, што гэтыя людзі часта ўразаюцца ў іншых мінакоў ці ж у слупы, а таксама падаюць у гарадскія фантаны.

У кітайскім горадзе Сіань наважылі паклапаціцца пра такіх людзей, стварыўшы для іх спецыяльныя дарожкі.

Першая такая дарожка размешчаная ля гандлёвага цэнтра і яе працягласць толькі 100 метраў у даўжыню і 80 сантыметраў у шырыню.

Яна выдзелена адмысловым колерам, а таксама выявай смартфона. Пры гэтым побач размешчаны знак з перакрэсленым смартфонам, які пазначае дарогу для людзей больш уважлівых людзей.

Дарогу наважылі ўсталяваць праз шматлікія выпадкі безуважлівасці пешаходаў, калі яны занадта часта пачалі сутыкацца з кіроўцамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках