25 красавiка 2024, Чацвер, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя атрымае мільярд еўраў ад еўрапейскіх крэдытораў

Грэцыя атрымае мільярд еўраў ад еўрапейскіх крэдытораў

Грошы ад Еўрапейскага стабілізацыйнага механізму прызначаныя для пагашэння запазычанасцяў Грэцыі ў плацяжах.

Еўрапейскія крэдыторы ўзгаднілі чарговую фінансавую рату для дапамогі Афінам. У чацвер, 14 чэрвеня, Еўрапейскі стабілізацыйны механізм (EMS) ухваліў пералічэнне Грэцыі крэдыту сумаю 1 млрд еўраў. Грошы прызначаныя для выплаты запазычанасцяў па плацяжах, піша «Немецкая волна».

Раней грэцкі парламент узгадніў далейшыя пераўтварэнні, рэфармуе зямельны падатак, а таксама сферу прыватызацыі ў энэргетычным сектары.

Пасля заканчэння выплат у рамках трэцяга пакета фінансавай дапамогі крэдыторы наважылі даць Грэцыі дадатковыя грошы, каб зноў адкрыць краіне «поўны доступ» да фінансавых рынкаў. Афіны змогуць распараджацца гэтымі грашыма даўжэй, чым іншыя крызісныя дзяржавы.

Пакет 86 мільярдаў еўраў

З 2010 года Грэцыя атрымлівае фінансавую дапамогу ад структур Еўразвязу і Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). Трэці пакет дапамогі сумаю 86 мільярдаў еўраў быў узгоднены ў 2015 годзе. Каля 3,3 мільярда еўраў будуць выдаткаваныя Афінамі на абслугоўванне крэдытаў. Частка астатніх сродкаў пойдзе на стварэнне рэзервовага запасу для перыяду пасля заканчэння выплат па трэцім пакеце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках