25 красавiка 2024, Чацвер, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі ў верасні вярнулася ва ўніверсітэт, многія не пазналі»

9
«Калі ў верасні вярнулася ва ўніверсітэт, многія не пазналі»
Дар'я Васілеўская

Як студэнтка з Менска схуднела на 35 кг.

Tut.by апублікаваў гісторыю Дар'і Васілеўскай з Менска, якую бянтэжыла яе вага - але з дапамогай правільнага харчавання і трэнажорнай залі дзяўчына здолела разабрацца са сваёй праблемай.

- З самага дзяцінства я не была худым дзіцем. У старэйшых класах мая вага складала 85-90 кг. За два першыя гады ўніверсітэта (а аб збалансаваным харчаванні ва ўніверсітэцкім буфеце гаворкі не ішло, адна здоба і газіроўка) мая вага вырасла да 110 кг. Глядзець на сябе ў люстэрка ўжо не магла, самаацэнка таксама на нулі, не кажучы ўжо пра тысячы комплексаў. Не магла выказаць сваё меркаванне, бо быў страх, што хтосьці можа ўкалоць мяне «за хворае». Купіць прыгожую моладзевую сукню для 18-гадовай дзяўчыны, каб выйсці кудысьці, таксама было праблемай, таму што адзенне 56-58 памеру арыентаванае ў асноўным на старэйшую ўзроставую катэгорыю.

ФОТА: З АСАБІСТАГА АРХІВА

Усведамленне таго, што праблема нікуды сама не дзенецца, прыйшла якраз у канцы другога курсу. Тады ў траўні я наважыла перастаць есці. У прамым сэнсе. Ела зусім мала: адзін-два разы на дзень грам 40 кашы і садавіну. Вага пайшла ўніз вельмі хутка, але ўвесь час прысутнічала пачуццё голаду і галавакружэнне.

За два тыдні такой «дыеты» сышло 6 кг. Сястра падарыла мне абанемент у трэнажорную залю і парэкамендавала трэнерку. Першы раз ісці здавалася вельмі страшна: нібы ўсе глядзяць толькі на мяне, і асуджаюць. Цяпер я разумею, што кожны ходзіць у залю для сябе і не звяртае ўвагі на іншых.

Трэнерка у залі патлумачыла мне ўсе памылкі ў маім харчаванні. Падабрала праграму трэніровак. За тое лета я схуднела на 20 кг. Калі ў верасні вярнулася ва ўніверсітэт, многія не пазналі. Пыталіся: «Як?» Гэта матывавала яшчэ больш, і да лістапада мая вага была 85 кг. Прыйшлося навучыцца насіць з сабой кантэйнеры з кашай, гароднінай і грудкай. Былі, вядома, і зрывы, калі некалькі дзён ела толькі салодкае ці нешта яшчэ, што сабе забараняла (хоць трэнерка заўсёды казала, што часам я магу сабе дазваляць, напрыклад, салодкае, але я для сябе вырашала, што не, нельга!). На такіх арэлях вага то ўздымалася, то апускалася на пяць кіло.

ФОТА: З АСАБІСТАГА АРХІВА

З трэнерам мы сталі найлепшымі сяброўкамі. Улетку практыкавалі прагулкі на вялікія адлегласці: Малінаўка - Ждановічы, гэта 10 км у адзін бок і столькі ж назад. Парадку 30-35 тысяч крокаў. У той час гэта было выдатным рашэннем, бо не было магчымасці хадзіць у залу.

Так за тры гады я схуднела на 35 кг і набыла ўпэўненасць у сабе. Цяпер вага не скача, як раней, бо метадам спроб і памылак я прыйшла да таго, што самая найлепшая дыета - гэта збалансаванае, а галоўнае, здаровае харчаванне. І часам сабе варта нешта дазваляць. Цяпер я вярнулася ў трэнажорную залю. І дарэчы, моладзевую сукенка 46-га памеру купіць вельмі лёгка!

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках