19 красавiка 2024, Пятніца, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крышціяну Раналду атрымаў два гады турмы

7
Крышціяну Раналду атрымаў два гады турмы
Крышціяну Раналду

Знакамітага партугальскага футбаліста таксама прысудзілі да буйнога штрафу.

Футбаліст Крыштыяну Раналду заключыў угоду з гішпанскім следствам, пагадзіўшыся на штраф 18,8 млн еўраў і пазбаўленне волі тэрмінам на два гады ўмоўна. Як піша «Немецкая волна», пра гэта ў пятніцу, 15 чэрвеня, паведаміла гішпанская газета El Mundo.

Паводле інфармацыі выдання, нападнік «Рэала» і нацыянальнай каманды Партугаліі мае намер хадайнічаць у судзе аб выплаце дадатковага штрафу за кошт пагашэння турэмнага тэрміну. Як паведамляе El Mundo, пад тэкстам цяперашняга пагаднення на гэты момант адсутнічае подпіс кіраўніка гішпанскага падатковага ведамства.

Гішпанская юстыцыя абвінаваціла Раналду ў нявыплаце падаткаў на суму 14,7 мільёнаў еўраў у перыяд з 2011 да 2014 год. Яму пагражала турэмнае зняволенне тэрмінам да трох з паловай гадоў і штраф да 28 мільёнаў еўраў. Пры гэтым Крышціяну Раналду сцвярджаў, што ніколі не спрабаваў ухіліцца ад выплаты падаткаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках