18 красавiка 2024, Чацвер, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надвор'е ў выходныя: чакаюцца дажджы і навальніцы

Надвор'е ў выходныя: чакаюцца дажджы і навальніцы

Ужо з наступнага тыдня ў краіне ўсталюецца «беларускае лета».

За мінулыя дні на большай частцы тэрыторыі Беларусі прайшлі такія неабходныя зямлі дажджы. Праўда, выпадзенне ападкаў было нераўнамерным - дзесьці прайшоў звычайны летні дожджык, а вось у Беразіно за 10 гадзін выпала месячная норма ападкаў. Дажджліва будзе і ў выхадныя, але ўжо з наступнага тыдня ў краіне ўсталюецца «беларускае лета». Пра гэта tut.by паведаміў Белгідрамет Мінпрыроды.

У суботу, 16 чэрвеня, будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі Менскай, Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей дажджы, у асобных раёнах па ўсходзе - з навальніцамі. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да + 11... 17°С, у другой палове дня павысіцца да +15... 21°С, на паўднёвым захадзе +22... 26°С.

У нядзелю, 17 чэрвеня, месцамі па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +10... 17°С, удзень +20... +27°С.

18 чэрвеня, у панядзелак, месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +12... 17°С, удзень +22... 28°С.

Згодна з папярэднім прагнозам, на наступным тыдні ў Беларусі чакаецца тыпова беларускае цёплае камфортнае надвор'е. У асобных раёнах будуць адзначацца кароткія летнія дажджы пад акампанемент навальніц.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках