26 красавiка 2024, Пятніца, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтар рамана з аднаго сказа атрымаў прэмію €100 тысяч

2
Аўтар рамана з аднаго сказа атрымаў прэмію €100 тысяч

Сюжэт рамана адбываецца цягам 24 гадзін.

Раман Майка Маккормака «Solar Bones» атрымаў Міжнародную дублінскую літаратурную прэмію. Кніга складаецца ўсяго з аднаго сказу на 270 старонках, піша «Радыё Свабода».

Журы прэміі назвала кнігу Маккормака «амбіцыйнай фармальна, бясстрашнай стылістычна, захапляльнай лінгвістычна».

Сюжэт рамана адбываецца цягам 24 гадзін, на Дзень Усіх святых, калі памерлыя могуць вярнуцца ў свет жывых. Гісторыю распавядае мужчына - муж, бацька, інжынер - які зводзіць рахункі з уласным жыццём, гледзячы ў мінулае і будучыню.

Варта адзначыць, што галоўны герой - нябожчык. На думку аўтара, гэта тлумачыць тое, чаму кніга напісаная адным сказам.

Кніга «Solar Bones» была сярод намінантаў на Букераўскую прэмію.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках