19 красавiка 2024, Пятніца, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампаніі-аператары АЗС просяць «Белнафтахім» падняць кошты паліва

25
Кампаніі-аператары АЗС просяць «Белнафтахім» падняць кошты паліва

Аператары скардзяцца на нізкія даходы.

Сем з дзевяці кампаній, якія валодаюць сеткамі аўтазаправачных станцый, адправілі ў канцэрн «Белнафтахім» зварот з просьбай ужыць тэрміновыя захады для паляпшэння фінансава-эканамічных умоў працы на беларускім рынку, піша kp.by.

Хто адправіў зварот, і чым незадаволеныя кампаніі

Ліст падпісалі кіраўнікі сямі з дзевяці кампаній-аператараў АЗС у Беларусі. У баку засталася дзяржаўная «Беларуснафта» - гэта найбуйнейшая сетка АЗС у краіне, і «Сэрвісны цэнтр Веста», які валодае сям'ю запраўкамі.

Дакумент падпісалі беларускія і расейскія прыватныя кампаніі «Лукойл-Беларусь» (валодае 83 запраўкамі), «Газпрамнафта-Белнафтапрадукт» (47 заправак) «РН-Захад» (38 заправак «Раснафта»), «Астатрэйдынг» (34 запраўкі «А-100»), «Татбелнафтапрадукт» (17 станцый «Татнафта»), «Юнайтэд Компані» (11 заправак) і «НафтаХімТрэйдынг» (10 заправак «Трайпл»). У сукупнасці «бунтары» валодаюць 242 запраўкамі, гэта 30% ад усіх АЗС краіны.

Уладальнікі АЗС незадаволеныя тым, што праз павелічэнне выдаткаў у іх знізіўся прыбытак, а значыць, давядзецца зніжаць заробкі персаналу або звальняць частку супрацоўнікаў. У лісце сказана, што з 2015 года электраэнэргія падаражэла ў 1,5 разы, водазабеспячэнне і каналізацыя - на 31%, рост арэнднай платы за зямлю - 58 - 78%, на 13% павялічыліся выдаткі на банкаўскі эквайрынг (сістэма прыёму пластыкавых карт). Праз рост курсу даляра падаражэлі абсталяванне і камплектацыя.

«Дочкі» расейскіх нафтавых кампаній, якія дзейнічаюць у Беларусі, падкрэсліваюць, што іх маржынальны даход у Беларусі прыкметна меншы, чым у Расеі, Украіне і Прыбалтыцы.

Уладальнікі АЗС просяць абмежаваць рост тарыфаў на «тавары і паслугі арганізацый з манапольным становішчам на рынку Беларусі». Умоўна кажучы - тарыфы на электрычнасць, ваду, газ, арэнду зямлі і гэтак далей.

На жаль, каментаваць ліст уладальнікі бізнэсу не хочуць. У аніводнай кампаніі, куды «Камсамолка» звярталася, фактычна сказаць нічога не змаглі.

«Самы просты выхад - павелічэнне раздробных коштаў паліва»

Канцэрн «Белнафтахім» перанакіраваў зварот у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і ў Нацбанк, адзначыўшы, што ўзнятыя пытанні не ў яго кампетэнцыі.

- Кампаніі, якія прыйшлі на гэты рынак у Беларусь, ведалі пра жорсткую закантраляванасць паліўнай сферы, - распавяла «Камсамолцы» аглядальніца і экспэрт сыравінных рынкаў Таццяна Манёнак. - Яны разумелі, што трэба шукаць варыянты і дадатковыя крыніцы прыбытку. Напрыклад, за кошт гандлю спадарожнымі таварамі - апошнім часам актыўна развіваюць гэты кірунак. Відавочна, што наспела сітуацыя падвышэння раздробных коштаў паліва. Падрос кошт нафты, а кошты на ўнутраным рынку яго не кампенсуюць. У многіх кампаній няма магчымасці зарабляць на вонкавым рынку.

Напрыклад, у Расеі мінімізаваць страты ад фіксацыі раздробных коштаў кампаніям дапамагло зніжэнне акцызаў. Але ў Беларусі размова аб зніжэнні акцызаў не ідзе. Незразумела, ці зможа рэгулятар паўплываць на ўзрослыя выдаткі аператараў. Выканаць іх просьбы сёння складана. Бо мы імпартуем энэргарэсурсы, кошты выраслі, і далейшае падвышэнне складана стрымаць. І калі дзяржпрадпрыемствы могуць карыстацца пэўнымі ільготамі, у прыватнага бізнэсу такіх прыярытэтаў няма.

Просьба кампаній адрасаваная ўраду, які павінен увесці палітыку вонкавага разумнага цэнаўтварэння на ўнутраным рынку, якое не дазволіць аператарам АЗС збанкрутаваць. У кожным выпадку, самы просты выхад - павелічэнне раздробных коштаў паліва.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках