27 красавiка 2024, Субота, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уругвай вырваў перамогу ў Егіпта ў другім матчы ЧС-2018

10
Уругвай вырваў перамогу ў Егіпта ў другім матчы ЧС-2018
ФОТА: EPA

Гол быў забіты на 90-й хвіліне матчу.

Нацыянальная каманда Уругвая перамагла Егіпет у другім матчы чэмпіянату свету-2018, забіўшы мяч на апошняй хвіліне асноўнага часу гульні, паведамляе «Новое время».

Першы тайм прайшоў без асабліва небяспечных момантаў, але агулам перавагай валодала амерыканская каманда. У той жа час, супраціўнік не адседжваўся ў абароне і імкнуўся адказваць сваімі выпадамі.

Другая палова гульні пачалася з небяспечнага моманту ля брамы «Фараонаў». Гэта Луіс Суарэс меў выгадны шанец забіць, знаходзячыся на рагу чужой брамы, аднак брамнік Махамед Эль Шанаві выручыў партнёраў.

Пазней галкіпер Егіпта яшчэ двойчы выратаваў сваю нацыянальную каманду, калі спярша завалодаў сферай, кінуўшыся ў ногі таго ж Суарэса, які выпусціў шанец для ўдару, а затым парыраваў стрэл Эдзінсана Кавані.

У яшчэ адным эпізодзе ад прапушчанага мяча афрыканскі калектыў выратавала стойка - са штрафнога прабіваў зноў жа Кавані. Аднак, на 90-й хвіліне за нападнікаў Уругвая справу зрабіў абаронца Хасэ Хіменэс: Карлас Санчэс зрабіў падачу са штрафнога, а абаронца забіў ударам галавой.

Тым самым у групе A пасля першага тура лідаруе Расея, якая напярэдадні з лікам 5:0 разграміла Саудаўскую Арабію. На другім месцы - Уругвай. Далей размяшчаецца Егіпет.

Егіпет - Уругвай 0:1

Гол: Хіменэс, 90

Егіпет: Эль Шанаві - Фатхі, Габр, Хегазі, Абдэль-Шафі - Эльнені, Хамед (Морсі, 50) - Варда (Сабхі, 82), Эль Саід, Трэзеге - Махсен (Кахраба, 63)

Уругвай: Муслера - Варэла, Хіменэс, Годзін, Касэрас - Нандэс (Санчэс, 58), Бентанкур, Вясіна (Тарэйра, 87), Дэ Араскаэта (Радрыгес, 59) - Суарэс, Кавані.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках