20 красавiка 2024, Субота, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Нідэрландах

Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Нідэрландах
АРЫНА САБАЛЕНКА

Беларуская тэнісістка паспяхова скончыла гульню супраць аўстралійкі Айлы Тамлянавіч.

Беларуска Арына Сабаленка (№46 рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал адзіночнага разраду на травяным турніры ў галандскім Хертагенбосху, паведамляе tut.by.

Сёння Арына Сабаленка паспяхова скончыла матч 2-га кола супраць аўстралійкі Айлы Тамлянавіч (№71), які пачаўся яшчэ ўчора, але не быў скончаны праз непагадзь. У першы дзень спаборніцы абмяняліся пераможнымі сэтамі, а назаўтра першая ракетка Беларусі не пакінула шанцаў апанентцы.

Сабаленка - Тамлянавіч - 3:6, 7:6 (7:5), 6:0.

Цяпер спаборніцай Арыны Сабаленкі будзе бельгійка Кірстэн Фліпкенс (№60), якая ў трохсэтавым матчы падолела нідэрландскую тэнісістку Кікі Бертэнс (№21 рэйтынгу WTA) - 6:4, 6:7 (6:8), 6:1.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках