25 красавiка 2024, Чацвер, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Польшчы прапанаваў павялічыць мінімальны заробак

Урад Польшчы прапанаваў павялічыць мінімальны заробак

З 1 студзеня 2019 года яго сума можа скласці амаль 520 еўраў.

Урад Польшчы прапануе налета павялічыць мінімальны заробак да 2220 злотых (амаль 520 еўраў). Гэта значыць, «мінімалка» вырасла б на 120 злотых (28 еўраў), паведамляе «Радыё Польшча».

Аднак, як паведаміў віцэ-міністр у пытаннях сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Марцін Зелянецкі, гэтае пытанне спачатку павінна разгледзець Рада грамадскага дыялогу: «Так што, толькі пасля заканчэння перамоў у радзе мы будзем ведаць, колькі гэтая сума будзе складаць з 1 студзеня 2019 года».

Пакуль жа прафзвязы патрабуюць падвышэння мінімальнага заробку да 50 адсоткаў ад сярэдняга, а працадаўцы выказваюцца за павелічэнне «мінімалкі» максімум на 117 злотых (амаль 27 еўраў).

Міністр у справах сям'і і працы Эльжбета Рафальская раней прапаноўвала падняць мінімальную аплату працы да ўзроўню 2250 злотых (амаль 526 еўраў). Аднак яе не падтрымала Міністэрства фінансаў.

Калі будзе прынятая цяперашняя прапанова ўрада, то стаўка мінімальнай аплаты працы за гадзіну працы будзе складаць не 13 злотых 70 грошаў (амаль 3,2 еўра), як цяпер, а 14 злотых 50 грошаў (3,4 еўра).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках