29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзесяць перашкод, якія замінаюць інавацыям у Беларусі

6
Дзесяць перашкод, якія замінаюць інавацыям у Беларусі

Галоўны фактар - недахоп уласных грашовых сродкаў.

Белстат папрасіў арганізацыі, асноўным тыпам дзейнасці якіх з'яўляецца вытворчасць прамысловай прадукцыі, ацаніць фактары, якія перашкаджаюць інавацыям у Беларусі цягам апошніх трох гадоў.

На аснове гэтых звестак Thinktanks.by склаў Топ-10 бар'ераў, якія замінаюць інавацыям у Беларусі.

Галоўным фактарам, якія з'яўляюцца перашкодай для інавацый, прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў назвалі недахоп уласных грашовых сродкаў. Яго назвалі на 687 прадпрыемствах.

На другім месцы ў ацэнках прадстаўнікоў беларускай прамысловасці выявіўся высокі кошт новаўвядзенняў. Пра гэта паведамілі на 506 прадпрыемствах.

Трэці ў папулярнасці адказ - «высокая эканамічная рызыка». Яе ў якасці бар'ера інавацыях назвалі ў 369 арганізацыях.

Працяглыя тэрміны акупнасці новаўвядзенняў у якасці перашкоды палічылі ў 333 прадпрыемствах.

На пятым месцы не эканамічная, а вытворчая прычына. 258 апытаных назвалі асноўным фактарам, які перашкаджае інавацыям цягам апошніх трох гадоў нізкі інавацыйны патэнцыял арганізацыі.

Аднак шостае і сёмае месца ў рэйтынгу ізноў занялі эканамічныя перашкоды - нізкі платаздольны попыт на новыя прадукты (247) і недахоп фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы (244).

Восьмы радок у папулярнасці заняў адказ «недахоп кваліфікаванага персаналу». Гэты недахоп назвалі бар'ерам 160 прадстаўнікі прадпрыемстваў.

Яшчэ 143 чалавекі, якія давалі ацэнкі, не сталі шукаць унутраныя прычыны, а назвалі вонкавую праблему - неразвітасць рынку тэхналогій. Яна выявілася на дзявятай пазіцыі.

Замкнула Топ-10 бар'ераў для інавацый у прамысловасці «няпэўнасць тэрмінаў інавацыйнага працэсу». Аб гэтай перашкодзе заявілі на 132 беларускіх прадпрыемствах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках