18 красавiка 2024, Чацвер, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк не выключае зніжэння стаўкі рэфінансавання да 10-10,25%

Нацбанк не выключае зніжэння стаўкі рэфінансавання да 10-10,25%

З 14 лютага 2018 года стаўка рэфінансавання была зніжана з 11% да 10,5% гадавых.

Нацыянальны банк Беларусі не выключае магчымасці далейшага зніжэння стаўкі рэфінансавання сёлета, яе ўзровень можа апусціцца да гістарычнага мінімуму 10%, паведаміў намеснік старшыні праўлення НББ Сяргей Калечыц, паведамляе interfax.by.

«Аналізуючы сённяшні ўзровень ставак, хоць ён блізкі да раўнаважнага, мы бачым, што пэўныя магчымасці для невялікага зніжэння ставак сёлета ёсць. У наступныя гады, напэўна, гэтыя магчымасці стануць шырэйшымі і захаваюцца. Да канца гэтага года мы чакаем зніжэння стаўкі рэфінансавання да 10 - 10,25%», - сказаў С.Калечыц у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь-1».

«Гэта паўплывае на зніжэнне, вядома ж, ставак паводле новых крэдытаў у банках у беларускіх рублях. Наш прагноз - стаўкі да канца года будуць знаходзіцца на ўзроўні 11 - 11,25% гадавых», - дадаў ён.

С.Калечыц адзначыў, што рэзервы для зніжэння ключавой стаўкі захоўваюцца, але яе тэмпы будуць зменшаны. Галоўны арыенцір у прыняцці рашэння - узровень інфляцыі. Чакаецца, што рост цэн паводле вынікаў года ўкладзецца ў прагноз, і не перавысіць 6%.

Пытанне змянення стаўкі рэфінансавання будзе разгледжанае на найбліжэйшым пасяджэнні праўлення Нацбанка 20 чэрвеня, удакладніў С.Калечыц.

З 14 лютага 2018 года стаўка рэфінансавання была зніжаная з 11% да 10,5% гадавых.

У 2017 годзе стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжалася восем разоў. З 18 студзеня 2017 года яна была зніжана да 17% з 18% гадавых, з 15 лютага - да 16% гадавых, з 15 сакавіка - да 15% гадавых, з 19 красавіка - да 14% гадавых, з 14 чэрвеня - да 13% гадавых, з 19 ліпеня - да 12% гадавых, з 13 верасня - да 11,5% і з 18 кастрычніка - да 11% гадавых.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках