20 красавiка 2024, Субота, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены новы спосаб здабычы ўрану з марской вады

7
Знойдзены новы спосаб здабычы ўрану з марской вады

У акіяне змяшчаецца ў 500 разоў больш урану, чым на зямлі.

Сёння сіламі аб'яднанай каманды спецыялістаў у хімічным інжынірынгу з Ціхаакіянскай Паўночна-Заходняй Нацыянальнай Лабараторыі і кампаніі LCW Supercritical Technologies было прадэманстраванае новае даследаванне, прысвечанае разгляду канцэптуальна новага спосабу здабычы ўрану са звычайнай марской вады, піша сайт fainaidea.com. Папярэднія вынікі новага метаду вызначыліся поспехам, бо навукоўцы здолелі захапіць блізу 5 грам парашковага ўрану - пры гэтым каманда спецыялістам адзначае, што прадэманстраваны імі метад адрозніваецца вельмі невысокім коштам і ў тэорыі можа дазволіць зрабіць ядзерную энэргетыку бясконцай з пункту гледжання вытворчасці энэргіі.

Акрамя солі, у марской вадзе таксама ўтрымліваюцца ў рознай колькасці такія рэчывы, як сульфаты, магнэзій, патасій, брамід, флюарыт і золата, а таксама ўран. І хоць доля ўрану ў адным літры марской вады складае ўсяго толькі 5 мікраграмаў, у кантэксце сусветнага запасу вады гэтая колькасць павялічваецца ў 4 разы ў параўнанні з тым уранам, які можа здабыць на паверхні Зямлі. Такім чынам, у марской вадзе ўтрымліваецца ў 500 разоў больш ўрану, чым на зямлі.

Папярэднія метады здабычы ўрану з марской вады пры дапамозе палімерных матэрыялаў адрозніваліся хоць і добрай эфектыўнасцю, але досыць высокім коштам. Менавіта таму спецыялісты прапанавалі выкарыстоўваць звычайную акрылавую пражу і канвертаваць яе ў уранавы абсарбент з вельмі высокім паказчыкам убірання ўрану - і хоць дэталі і звесткі аб тым, як менавіта ажыццяўляецца гэтая канвертацыя, застаюцца невядомымі, усё ж гэты метад валодае большай эфектыўнасцю з пазіцыі паўторнага выкарыстання.

Сапраўды, канвертаваныя акрылавыя валокны можна паўторна выкарыстоўваць і чысціць досыць лёгка - пры гэтым матэрыял акрылу, пагружаны ў ваду, лёгка ўбірае ўран у сябе, хімічна змяняючы спосаб далучэння малекул. Навукоўцы таксама адзначаюць той факт, што такі падыход да збору ўрану з марской вады не прычыняе шкоды марской экасістэме і агулам можа выкарыстоўвацца без усялякай пагрозы да падводных насельнікаў, што дадаткова робіць яго найбольш цікавым спосабам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках