25 красавiка 2024, Чацвер, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: На Гаваях з неба падаюць каштоўныя камяні

6
Фотафакт: На Гаваях з неба падаюць каштоўныя камяні
ФОТА: ERIN JORDAN/TWITTER.COM

Каштоўнасць знаходак пацвярджаюць геолагі.

Жыхары Гаваяў паведамляюць пра знаходкі зялёных крышталяў пасля вывяржэння вулкана Кілаўэа. Геолагі пацвярджаюць: у лаве можа ўтрымлівацца мінерал алівін. Яго празрыстую разнавіднасць называюць хрызаліт, яна ўважаецца за самацвет або каштоўны камень.

Зялёныя крышталі мясцовыя жыхары знаходзяць у застылай лаве вулкана Кілаўэа, які вывяргаецца ўжо некалькі тыдняў. Ёсць паведамленні аб крышталях, якіх проста раскідала па зямлі, нібы пасля дажджу.

ФОТА: ERIN JORDAN/TWITTER.COM

«Лава, якая вывяргаецца цяпер, вельмі багатая крышталямі, - сказала выданню Mashable Шэрыл Гансекі, геолаг з Гавайскага ўніверсітэта ў Хіла, якая вывучала склад лавы Кілаўэа. - Магчыма, мясцовыя жыхары будуць знаходзіць алівін. Ён можа знаходзіцца ў пемзе (хутка астуджанай лаве), раскіданай ва ўсім рэгіёне».

ФОТА: ERIN JORDAN/TWITTER.COM

Геолагі адзначаюць, што маленькія крышталі былі створаныя не ў момант вывяржэння, а задоўга да гэтага глыбока пад зямлёй. Яны былі запаяныя ў пароду, а пасля вырваліся вонкі разам з лавай.

ФОТА: GEOETC/TWITTER.COM

Алівін - вельмі распаўсюджаны мінерал у месцах вывяржэнняў вулканаў. На Гаваях ёсць цэлы пляж з алівінавым пяском. Яго празрыстую разнавіднасць называюць хрызалітам. У розных класіфікацыях хрызаліт належыць да самацветаў, паўкаштоўных або каштоўных камянёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках