29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянта, які зламаў нагу вяскоўцу, прысудзілі да 4 гадоў узмоцненага рэжыму

24
Міліцыянта, які зламаў нагу вяскоўцу, прысудзілі да 4 гадоў узмоцненага рэжыму
ФОТА: CЯРГЕЙ ПЯТРУХIН

Віна міліцыянта поўнасцю даведзеная.

Міліцыянта Сяргея Куляшова асудзілі за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў. Ён падчас затрымання зламаў нагу вяскоўцу Анатолю Глыцюку, паведамляе «Радыё Свабода».

12 чэрвеня начальнік Кобрынскага РАУС Уладзімір Сцепанюк заступаўся за Куляшова:

«Вы судзіце не ўчастковага інспектара міліцыі, не супрацоўніка Кобрынскага РАУС - вы судзіце ўсю сістэму органаў унутраных спраў Беларусі», - сказаў кіраўнік кобрынскай міліцыі.

13 чэрвеня пракурор заявіў, што віна Сяргея Куляшова даведзеная сведкамі, экспэртызамі і следчым эксперыментам.

Са слоў пракурора, дзеянні падсуднага выйшлі «за межы правоў і паўнамоцтваў і пацягнулі прычыненне шкоды правам і інтарэсам грамадзян, а таксама дзяржаўным інтарэсам» і былі перавышэннем улады і службовых паўнамоцтваў, спалучаным з гвалтам у дачыненні да пацярпелага.

У якасці змякчальных абставінаў дзяржаўны абвінаваўца адзначыў выплату прычыненай шкоды і наяўнасць малалетніх дзяцей.

Суддзя Пятро Цімашэнка вынес прысуд, які цалкам супаў з прапановай пракурора: 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пасля гэтага Сяргея Куляшова адразу ўзялі пад варту.

За працэсам назіралі дзясяткі міліцыянтаў у форме, якія амаль цалкам запоўнілі залу. На абвяшчэнне прысуду, аднак, большасць з іх не прыйшлі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках