29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогеру Алегу Жалнову далі 15 дзён за «непадпарадкаванне»

2
Блогеру Алегу Жалнову далі 15 дзён за «непадпарадкаванне»

Аўтазак, са сведчанняў відавочцаў, прыехаў да пачатку паседжання.

13 чэрвеня ў Бабруйску працягнуўся разгляд справы аб «непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы» ў дачыненні да бабруйскага блогера, праваабаронцы, актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алега Жалнова, піша ucpb.org.

Выкліканыя позвамі сведкі, супрацоўнікі міліцыі, не з'явіліся. Суддзя Тарабуева палічыла «уважлівай прычынай» адпачынкі і «павышэнне кваліфікацыі» і пасяджэнне пераносіць не стала - бо менавіта 13 чэрвеня мінае тэрмін разгляду справы.

Пастанова суда - 15 дзён адміністрацыйнага арышту. Прычым аўтазак, са сведчанняў відавочцаў, прыехаў да пачатку (!) пасяджэння.

Цяпер Алег Жалноў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ). Напішыце яму на адрас: вул. Савецкая, 7а,

БАБРУЙСК, Бабруйскі р-н,

Магілёўская вобласць,

Беларусь 213810,

ЖАЛНОВУ Алегу Пятровічу.

Кожны ліст, які прыйшоў для вязня за кратамі, павышае ягоны статус у вачах аховы і адміністрацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках