28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сталіцы Македоніі выйшлі на пратэст праз новую назву краіны

1
У сталіцы Македоніі выйшлі на пратэст праз новую назву краіны
ФОТА: AFP

Акцыя прайшла ля будынка парламента.

У сталіцы Македоніі ля будынка парламента прайшла акцыя пратэсту супраць змены канстытуцыйнай назвы краіны.

Пра гэта паведамляе Радыё Slobodna Evropa.

Блізу 1500 чалавек сабраліся ў цэнтры Скоп'е з піратэхнікай і плакатамі, заклікаючы да адстаўкі ўрада. Удзельнікі акцыі спявалі патрыятычныя песні і скандавалі лозунгі "Адстаўка Заева" і "Мы не прымаем гэтую назву".

Сярод дэманстрантаў была вялікая група асобаў у масках. Некаторыя з іх кідалі ў паліцыянтаў бутэлькі і камяні.

Афіцыйнага арганізатара у акцыі не было, але ў сацсетках некалькі нацыяналістычных групаў заклікалі да пратэстаў, і сярод іх найбольш частымі былі заклікі групы Усемакедонскай нацыянальнай рады.

Страша Олумчаў, прэзідэнт рады, заявіў, што грамадзяне сабраліся спантанна, і яны абураныя пагадненнем з Грэцыяй, і што "гэты пратэст з'яўляецца толькі папярэджаннем, таму што ніхто не мае права змяняць канстытуцыйную назву дзяржавы, і што права развязваць нацыянальныя праблемы маюць толькі грамадзяне".

Сярод пратэстоўцаў не было палітыкаў. Праз дзве гадзіны дэманстранты пачалі пакідаць плошчу перад парламентам.

Раней прэзідэнт Македоніі Георге Іваноў заявіў, што не падпіша пагадненне з Грэцыяй пра перайменаванне краіны.

Нагадаем, Афіны і Скоп'е дамовіліся, што БЮРМ будзе пераназваная ў Рэспубліку Паўночная Македонія.

Спрэчкі пра назву Македоніі доўжыліся з 1991 года – часу здабыцця незалежнасці Македоніяй. Таму доўгі час блакавалася ўступленне Македоніі ў ЕЗ і NATO.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках