23 красавiка 2024, aўторак, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцы Курапатаў аднавілі зламаныя крыжы каля «Паедзем, паядзім»

4
Абаронцы Курапатаў аднавілі зламаныя крыжы каля «Паедзем, паядзім»

У ноч на 13 чэрвеня невядомыя павалілі крыжы, устаноўленыя актывістамі.

13 чэрвеня абаронцы Курапатаў аднавілі 8 крыжоў, якія былі зламаныя напярэдадні невядомымі, піша «Радыё Свабода».

Гэтыя крыжы былі ўсталяваныя актывістамі, каб не даць магчымасць падвозіць прадукты ў рэстарацыю «Паедзем паядзім» з боку Курапацкага лесу.

Раней два крыжы, устаноўленыя каля рэстарацыі, былі цалкам зламаныя. Абаронцы Курапатаў мяркуюць, што гэта зрабілі ўчора позна ўвечары супрацоўнікі забаўляльнага комплексу.

«Мы размаўлялі з лесніком, яны кажуць, што не чапалі тых крыжоў, сёння раніцай убачылі іх ужо зваленыя ў кучу каля дарогі. А больш бы ніхто гэтага не зрабіў», - мяркуе актывістка Ганна Шапуцька.

У ноч на 13 чэрвеня невядомыя павалілі крыжы, якія абаронцы Курапатаў выставілі ля праезду праз ахоўную зону ў рэстарацыю «Паедзем паядзім», якая размешчаная за 50 метраў ад мемарыяла.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках