26 красавiка 2024, Пятніца, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент прагаласаваў за скарачэнне колькасці дэпутатаў пасля Brexit

Еўрапарламент прагаласаваў за скарачэнне колькасці дэпутатаў пасля Brexit

Пасля выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ колькасць дэпутатаў Еўрапарламента зменшыцца з 751 да 705.

Еўрапарламент канчаткова зацвердзіў скарачэнне колькасці еўрадэпутатаў пасля выхаду Брытаніі з ЕЗ з 751 да 705.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Еўрапарламента, паведамляе eurointegration.com.

За адпаведную пастанову прагаласавалі 566 еўрадэпутатаў, супраць былі 94 і 31 устрымаўся.

Акрамя змяншэння колькасці парламентарыяў, 27 з 73 мандатаў, якія цяпер прыпадаюць на Вялікабрытанію, павінны быць размеркаваны паміж 14 дзяржавамі-сябрамі ЕЗ, якія пакуль маюць зніжанае прадстаўніцтва ў Еўрапарламенце. Яшчэ 46 мандатаў застануцца зарэзерваваныя для краін, якія ў будучыні могуць далучыцца да ЕЗ.

Францыя і Гішпанія павінны атрымаць па пяць месцаў, Італія і Нідэрланды - па тры, Ірландыя - два. Па адным месцы павінны атрымаць Польшча, Румынія, Швецыя, Аўстрыя, Данія, Славакія, Фінляндыя, Харватыя і Эстонія.

Як адзначаецца, пастанова будзе прымяняцца толькі пасля выхаду Брытаніі з ЕЗ. Цяпер размеркаванне еўрадэпутатаў застаецца без зменаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках