18 красавiка 2024, Чацвер, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрэза Мэй: Мы павінны ўзмацніць санкцыі супраць РФ

2
Тэрэза Мэй: Мы павінны ўзмацніць санкцыі супраць РФ
Тэрэза Мэй
ФОТА: JIM MATTIS/WIKIMEDIA COMMONS

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі будзе дамагацца на сустрэчы з лідарамі краін ЕЗ узмацнення жорсткасці санкцый.

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што на сустрэчы з лідарамі краін ЕЗ будзе дамагацца не толькі захавання, але і ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць Расеі, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

«Я буду намагаць на тым, каб мы захавалі санкцыі супраць Расеі. Больш за тое, я думаю, ёсць нават вобласці, дзе мы павінны ўзмацніць санкцыйны рэжым», - заявіла прэм'ер.

Стасункі Расеі і Вялікабрытаніі істотна пагоршыліся сёлета, асноўнай прычынай стала атручванне былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў брытанскім Солсберы ў пачатку сакавіка. Лондан усклаў адказнасць за тое, што адбылося на Маскву, расейскія ўлады сваё дачыненне адмаўляюць.

Улады Вялікабрытаніі пасля гэтага абвясцілі пра высылку расейскіх дыпламатаў, яшчэ шэраг краін у знак салідарнасці з Лонданам пайшлі на аналагічныя крокі. Расея адказала аб'явай брытанскіх дыпламатаў персонамі нон грата і закрыццём консульства краіны ў Санкт-Пецярбургу, таксама спыніў працу Брытанскі савет.

Раней, 10 чэрвеня, захаваць і пры неабходнасці ўзмацняць антырасейскія санкцыі дамовіліся лідары краін «Вялікай сямёркі». На такой пазіцыі таксама намагала Мэй. У камюніке паводле вынікаў саміту адзначалася, што краіны G7 падтрымліваюць пазіцыю Лондана што да атручвання Скрыпалей.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках