18 красавiка 2024, Чацвер, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытаніі пенсіянерка знайшла ў смецці рэдкую манету коштам $133,5 тысячы

2
У Брытаніі пенсіянерка знайшла ў смецці рэдкую манету коштам $133,5 тысячы

Жанчына сталага веку хацела выкінуць скрынку са старымі манетамі, аднак у апошні момант наважыла аддаць іх ацэншчыку.

У Вялікай Брытаніі жанчына сталага веку выявіла ў сябе на гарышчы скрынку са старымі манетамі. Першапачаткова яна мела намер яе выкінуць, аднак пасля ўсё ж наважыла аддаць іх ацэншчыку. У выніку кошт адной з іх склаў 100 тысяч фунтаў (133,5 тысячы даляраў). Аб гэтым піша The Daily Mail (пераклад - korrespondent.net).

Паводле інфармацыі выдання, угаварылі жанчыну ацаніць манеты яе ўнукі. Атрымала ў спадчыну іх яна ад свайго дзеда з рэгіёну Ёркшыр і Хамбер на ўсходзе краіны.

Экспэрты адзначылі, што манету зрабілі ў 1644 годзе ў часы праўлення Карла I. Стан яе ацэнены, як вельмі добры і ў неўзабаве яна павінна быць выстаўленая на аўкцыён.

Плануецца, што за рэдкую манету ўдасца атрымаць больш за сто тысяч фунтаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках