29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму ў Беларусі аўтамабільны газ даражэйшы, чым у Расеі

Чаму ў Беларусі аўтамабільны газ даражэйшы, чым у Расеі
ФОТА: TUT.BY

Хацелі дагнаць, але перагналі.

Пакуль мы сочым за бензінам і дызелем, які стала даражэе, неяк непрыкметна звадкаваны газ (прапан-бутан аўтамабільны і прапан аўтамабільны), якім многія беларусы запраўляюць свае аўто, перастаў быць тым самым «сацыяльным» палівам. А быў час, калі нашы суайчыннікі часта пераабсталявалі свае аўто менавіта дзеля добрай эканоміі, піша tut.by.

У кошце звадкаванага газу мы перагналі Расею

Напраўду газ на запраўках даражэе такімі ж тэмпамі, як і іншыя тыпы паліва - гэта значыць, на капейку-дзве. А паколькі каштуе ён значна танней, то ў працэнтных суадносінах даражэе мацней за бензін і дызельнае паліва.

Звярніце ўвагу, што кошт газу ПБА у нас нават вышэйшы, чым у Расеі. Прычым, на цэлыя 30%. У Беларусі 0,32 еўра і 0,22 у Расеі. Хоць гэта па-ранейшаму танней, чым ва Украіне (0,42 еўра), Польшчы (0,49 еўра), Латвіі (0,52), Літве (0,61).

А яшчэ цікава прасачыць суадносіны кошту газу і бензіну. Бо чым менш газ каштуе ў дачыненні да бензіну, тым больш выгадна займацца пераабсталяваннем аўтамабіля пад гэтае паліва.

Мы звярнуліся на адну з буйных СТА, якая займаецца ўстаноўкай газавага абсталявання. Там распавялі, што ўстаноўка газабалоннага абсталявання на аўтамабілі па-ранейшаму карыстаецца попытам, хоць ужо не ў такім аб'ёме. На думку прадстаўніка кампаніі, уся справа ў невялікай розніцы паміж коштам бензіну і газу. Са слоў суразмоўцы, усталяванне і эксплуатацыя газавага абсталявання будзе сябе апраўдваць пры кошце газу ПБА, на 50% меншым за кошт 92-га бензіну.

Кошт газу рэгулююць самі прадаўцы

У прэс-службе ПА «Беларуснафта» ўдакладнілі, што на газ ПБА (прапан-бутан аўтамабільны) у Беларусі дзейнічае свабоднае цэнаўтварэнне. Раздробны кошт фармуецца суб'ектамі гаспадарання (прадпрыемствамі нафтапрадуктазабеспячэння) з улікам аптовага коўту закупкі, выдаткаў на дастаўку газу да АЗС, а таксама попыту і прапановы. Наўпроставай прывязкі кошту газу да кошту бензіну або дызельнага паліва не існуе.

Пры гэтым спажыванне газу ПБА ў Беларусі расце. Напрыклад, у сетцы АЗС «Беларуснафта» тэмпы росту складаюць амаль 10% на год. У фірменнай сетцы АЗС «Беларуснафта» цяпер дзейнічаюць 235 газазаправачных станцый, за апошнія тры гады іх колькасць не змянілася.

У прадстаўніцтве сеткі АЗС «А-100» растлумачылі, што ў іх кошт газу залежыць ад уваходнага кошту пастаўшчыкоў, зыходзячы з гэтага фармуецца кошт аўтамабільнага газу на АГЗС.

Звадкаваны вуглевадародны газ марак ПБА (прапан-бутан аўтамабільны) і ПА (прапан аўтамабільны), які рэалізуюць на беларускіх ГАЗС, бывае як айчыннай, так і расейскай вытворчасці. Пры яго вытворчасці ў Беларусі ў складзе прадукту вялікая доля расейскага імпарту. Да таго ж аўтамабільны газ не належыць да сацыяльных тавараў, гэта значыць, яго продажы на ўнутраным рынку не датуюцца дзяржавай. Гэтым можна растлумачыць больш высокі кошт ПА і ПБА ў параўнанні з Расеяй. Кошт рэгулюецца не дзяржавай, а рынкам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках