27 красавiка 2024, Субота, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У вядомых палітыкаў знайшлі «сакрэтную» нерухомасць у Дубаі

3
У вядомых палітыкаў знайшлі «сакрэтную» нерухомасць у Дубаі

Апублікаванае расследаванне OCCRP і Transparency International.

Цэнтр даследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) і Transparency International апублікавалі супольнае расследаванне аб буйных інвестыцыях у нерухомасць у Дубаі. У расследаванні згаданыя палітыкі, бізнэсоўцы, футбалісты, а таксама людзі, раней заўважаныя ў сувязях з арганізаванай злачыннасцю.

У спісе ўладальнікаў элітнай нерухомасці значыцца сын прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева Гейдар і ягоная дачка Арзу. Аб наяўнасці ў іх уласнасці ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах гаварылася і раней. Згаданыя таксама некалькі расейцаў. Сярод іх - фігурант амерыканскага «Спіса Магніцкага» Уладлен Сцяпанаў. У 2011 годзе апазіцыянер Аляксей Навальны абвінаваціў яго ў набыцці нерухомасці ў Дубаі на грошы, скрадзеныя з федэральнага бюджэту Расеі. У адказ Сцяпанаў падаў у суд пазоў аб абароне гонару і годнасці і адсудзіў у апазіцыянера 100 тысяч рублёў.

ІНФАГРАФІКА, НА МАПЕ ФІГУРУЮЦЬ АБ'ЕКТЫ НЕРУХОМАСЦІ Ў ДУБАІ, ЯКІЯ НАЛЕЖАЦЬ СЯМ'І ПРЭЗІДЭНТ АЗЕРБАЙДЖАНА

Акрамя таго, у расследаванні адзначаныя імёны прадпрымальніка Вадзіма Ляліна, а таксама Васіля Хрыстафорава і Уладзіміра Вагіна. Абодва знаходзяцца пад санкцыямі ЗША праз меркаваныя сувязі з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю. Следчыя таксама выявілі нерухомасць у Дубаі ў экс-кіраўніка НВА «Космас» Андрэя Чарнякова.

Каментароў ад асоб, чые імёны названыя ў расследаванні, пакуль не паступала. Аўтары расследавання не сцвярджаюць, што ўсе згаданыя інвестыцыі і нерухомасць былі набытыя на грошы, заробленыя нелегальна. У той жа час наяўнасць элітнай маёмасці ў палітыкаў і чыноўнікаў павінна прыцягнуць увагу грамадскасці і быць дэталёва вывучаная, гаворыцца ў дакуменце. Следчыя таксама адзначаюць, што ўлады Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў надаюць недастаткова ўвагі высвятленню паходжання сродкаў, якія паступаюць у краіну ў якасці інвестыцый.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках