25 красавiка 2024, Чацвер, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Проста будзем змагацца далей»

2
«Проста будзем змагацца далей»

Жыхары пасёлка пад Маладзечнам праз год усё яшчэ выбіраюцца з камунальнага калапсу.

У лістападзе mlyn.by распавёў аб камунальнай неўладкаванасці пасёлка Турца-Баяраў, што ў Маладзечанскім раёне. Публікацыя выклікала шырокі рэзананс у сацыяльных сетках, а невялікае мястэчка на паўночным захадзе вобласці даслоўна пазапаўнялі рэпарцёры іншых выданняў і тэлеканалаў. Што змянілася за паўгода?

Работнікі ЖКГ правялі комплекснае абследаванне дамоў. Пасля жыхарам некаторых шматпавярховікаў забаранілі выходзіць на балконы - іх прызналі аварыйнымі. У доме №9 на вуліцы Цэнтральнай памянялі трубы, у пад'ездзе ўсталявалі батарэі. На прыдамавых тэрыторыях заварылі адкрытыя люкі, зрабілі асвятленне дарожкі ад чыгуначнага вакзалу. Аднак у мясцовых жыхароў ёсць прэтэнзіі да якасці работ.

- З ацяпленнем цягам зімы праблем не было - у кватэрах цёпла. Збольшага развязалі пытанне з тэмпературай вады: цяпер яна практычна заўсёды ў норме, - распавяла мясцовая жыхарка Вольга Сакалова. - Таксама нам паабяцалі прыбраць цвіль, якая атакуе кватэры.

У якасці кампрамісу ЖКГ прапанавала ўсталяваць новыя вокны. Прадстаўнікі камунальных службаў пазначылі тэрмін - да канца года. Тое ж датычыцца і расколін на маналітных плітах дамоў.

Нягледзячы на ўжытыя работнікамі ЖКГ захады, у канцы снежня група мясцовых жыхароў трапіла на прыём да профільнага міністра.

- Нас уважліва выслухалі і паабяцалі па магчымасці разабрацца ў сітуацыі. Мы ж, у сваю чаргу, перадалі яму спіс недахопаў, якія больш за ўсё нас турбуюць.

Стаміўшыся чакаць дапамогі з боку, жыхары ўзялі развязанне праблем у свае рукі.

- Калі шчыра, ужо нават не спадзяемся на дапамогу. Таму сабралі найбольш актыўных жыхароў дамоў і частку пытанняў развязалі самі: набылі і ўсталявалі арэлі на дзіцячую пляцоўку. Даслоўна на днях набылі фарбу - асвяжым тэрыторыю ля дама, пафарбуем бардзюры, лаўкі, - тлумачыць Вольга. - Вядома, штосьці мы можам зрабіць сваімі сіламі, але сур'ёзныя праблемы, такія, як адсутнасць асфальту і падтапленне пасля дажджу, мы развязаць не можам. Ні фінансава, ні фізічна. Таму будзем змагацца далей - іншага варыянту ў нас няма.

Адыходзіць ад сваіх патрабаванняў жыхары Турэц-Баяр не маюць намеру. Калі да канца года праблемныя пытанні не развяжуцца, будуць зноў дамагацца рэакцыі ад камунальных структур.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках