19 красавiка 2024, Пятніца, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент выдаў Украіне мільярд еўраў

1
Еўрапарламент выдаў Украіне мільярд еўраў

Краіна атрымае фінансавую дапамогу дзвюма ратамі цягам двух гадоў.

У Еўрапейскім парламенце (ЕП) у рамках пленарнай сесіі прайшло галасаванне аб трэцяй праграме макрафінансавай дапамогі для Украіны, якая прадугледжвае выдачу 1 млрд еўраў, паведамляе segodnya.ua.

Пакет далейшай макрафінансавай дапамогі для Украіны падтрымалі 527 еўрадэпутатаў, выказаліся супраць - 124, устрымаліся - 29.

Нагадаем, 9 сакавіка Еўракамісія афіцыйна зацвердзіла новую праграму макрафінансавай дапамогі Украіне.

У рамках праграмы Украіна атрымае фінансавую дапамогу сумай 1 млрд еўраў дзвюма ратамі па 500 млн еўраў цягам двух гадоў. Мэтай выдачы сродкаў з'яўляецца «эканамічная стабілізацыя і праграма правядзення структурных рэформаў».

Трэцяя праграма макрафінансавай дапамогі Украіне скончылася ў студзені без выплаты апошняй раты сумай 600 млн еўраў, бо Кіеў не выканаў усе ўзгодненыя ўмовы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках