19 красавiка 2024, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прасачылі змены IQ чалавецтва

15
Навукоўцы прасачылі змены IQ чалавецтва

Высновы выявіліся нечаканымі.

Даследаванні паказалі, што ўзровень інтэлектуальных здольнасцяў людзей пачаў падаць з 1970 года.

Нарвежскія навукоўцы высветлілі, што цягам некалькіх дзесяцігоддзяў вынікі IQ-тэстаў дэманструюць зніжэнне ўзроўню інтэлекту паддоследных, паведамляе MedicalXpress.

Адзначаецца, што рост IQ цягам першай паловы ХХ стагоддзя атрымаў назву эфекту Фліна. Для тлумачэння феномену вылучалі мноства гіпотэз. Сярод фактараў, якія тэарэтычна маглі паўплываць на гэта, называлі паляпшэнне харчавання, аховы здароўя і адукацыі.

Аднак з часам гэты эфект змяніўся на процілеглы, і інтэлектуальныя здольнасці людзей пачалі падаць.

Матэрыялам для даследавання паслужылі вынікі тэставання IQ нарвежцаў, якія паступалі на вайсковую службу ў 1970-2009 гадах. Усяго навукоўцы выкарыстоўвалі вынікі 730 тысяч тэстаў.

На падлікі даследчыкаў за пакаленне ўзровень інтэлекту зніжаўся агулам на сем пунктаў. Часткова падзенне IQ можа быць звязанае з фактарамі навакольнага асяроддзя, а таксама са зменамі ў ладзе жыцця людзей, мяркуюць навукоўцы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках